Архан I
Архан I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 1281, |
Памёр | сакавік 1362 (81 год), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Мурад I, Сулейман-паша[d] і Шэхзадэ Халіл[d] |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Сужэнец | Нілюфэр Хатун[d], Аспарча Хатун[d], Тэадора Хатун[d] і Эфтандысэ Хатун[d] |
Бацька | Асман I |
Маці | Малхун Хатун[d] |
Подпіс |
Архан I (1281—1362) — султан Асманскай імпэыі ў гадох 1326—1362.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформаў. Першым візірам імпэрыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік званьня паша.
У першай палове свайго кіраваньня з 1326 да 1344 год, Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імпэрыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імпэрыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Бізантыйскай імпэрыі, заключыўшы шлюб з дачкой бізантыйскага імпэратара Яна VI Кантакузіна.
У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупаваў Галіполі (пакінуты грэцкім насельніцтвам перад вялікім землятрусам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Эўропе.
У другой палове свайго кіраваньня, з 1344 па 1362, межы Асманскай імпэрыі былі пашыраныя Арханам да Тракіі і Македоніі. Была зробленая спроба захапіць Канстантынопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэньнем.
Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школаў, памёр Архан у глыбокай старасьці, у 1362 годзе. Бацька султана Мурада I.