Постмадэрнізм
Постмадэрні́зм (франц. postmodernisme — пасьля мадэрнізму[1]) — тэрмін, які вызначае структурна падобныя зьявы ў сусьветным грамадзтве і культуры другой паловы XX стагодзьдзя: ён ужываецца як для характарыстыкі постнеклясычнага тыпу філязофстваваньня, гэтак і для комплексу стыляў у мастацтве. Постмадэрн — стан сучаснай культуры, які ўключае ў сябе перад-постнеклясычную філязофскую парадыгму, да-постмадэрнісцкае мастацтва, а таксама масавую культуру гэтай эпохі.[1][2]
Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Постмадэрнізм узьнік як антытэза мадэрнізму, адкрыты для разуменьня толькі нешматлікім[3]. Постмадэрн надае ўсяму гульнявую форму, нівэліруе адлегласьць паміж масавым і элітарным спажыўцом, зводзячы эліту ў масы (гламур). Адрозьненьне постмадэрнізму ад мадэрнізму мае быць наступным чынам:
| Параўнальная табліца па Іхабу Хасану | |
|---|---|
| мадэрнізм | постмадэрнізм |
| зачыненая замкнёная форма | адкрытая растуленая антыформа |
| мэта | гульня |
| задума | выпадак |
| герархія | анархія |
| майстэрства/логас | вычэрпваньне/маўчаньне |
| прадмет мастацтва/скончаны твор | працэс/пэрфоманс/хэпэнінг |
| дыстанцыя | удзел |
| творчасьць/татальнасьць/сынтэз | дэканструкцыя/антысынтэз |
| прысутнасьць | адсутнасьць |
| цэнтраваньне | расьсейваньне |
| жанр/межы | тэкст/інтэртэкст |
| сэмантыка | рыторыка |
| парадыгма | сынтагма |
| мэтафара | мэтанімія |
| сэлекцыя | камбінацыя |
| карані/глыбіня | рызома/паверхня |
| інтэрпрэтацыя/тлумачэньне | супрацьінтэрпрэтацыя/няслушнае тлумачэньне |
| азначальнае | якое азначае |
| чытаньне | ліст |
| апавяданьне/вялікая гісторыя | антыапавяданьне/малая гісторыя |
| асноўны код | ідыалект |
| сымптом | жаданьне |
| тып | мутант |
| фалацэнтрызм | поліморфнасьць/андрагінізм |
| паранойя | шызафрэнія |
| вытокі/чыньнікі | адрозьненьне/сьледзтва |
| Бог-Бацька | Сьвяты дух |
| мэтафізыка | іронія |
| пэўнасьць | нявызначанасьць |
| трансцэндэнтнае | іманэнтнае |
| Параўнальная табліца па Брайніну-Пасеку[4] | |
|---|---|
| мадэрнізм | постмадэрнізм |
| Скандальнасьць | Канфармізм |
| Антымяшчанскі пафас | Адсутнасьць пафасу |
| Эмацыйнае адмаўленьне былога | Дзелавое выкарыстаньне папярэдняга |
| Першаснасьць як пазыцыя | Другаснасьць як пазыцыя |
| Ацэнка ў саманазве: «Мы — новае» | Адсутнасьць ацэнкі ў саманазве: «Мы — усё» |
| Дэкляраваная элітарнасьць | Не дэкляраваная дэмакратычнасьць |
| Перавага ідэальнага над матэрыяльным | Камэрцыйны посьпех |
| Вера ў высокае мастацтва | Антыўтопія |
| Фактычная культурная пераемнасьць | Адмова ад папярэдняй культурнай парадыгмы |
| Выразнасьць мяжы мастацтва - не мастацтва | Усё можа звацца мастацтвам |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Постмадэрнізм // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
- ^ Новый философский словарь. Постмодернизм. — Минск: Современный литератор, 2007. — С. 425.
- ^ Скоропанова И. С. Русская постмодернистская литература// Флинта; 2002 г.; 608 стр.; 5-89349-108-4
- ^ В.Брайнин-Пассек. О постмодернизме, кризисе восприятия и новой классике.// Новый мир искусства — Санкт-Петербург, ноябрь 2002