Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца
«Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» — аўтабіяграфічны раман Артура Клінава. Напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя чорна-белыя фатаздымкі. Кніга спалучае філасофска і стылёва вытанчаны тэкст. Асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду. Клінаў увёў у сюжэт тры лініі: найперш укладзена шмат інфармацыі з гісторыі Беларусі. Пры тым не ў навуковай форме, а коратка і вобразна. Другая лінія — маленькі хлопчык, які жыве ў Краіне Шчасьця і дзеліцца сваімі думкамі пра тое, што адбываецца навокал. Трэцяя лінія — пра сам Горад.
«Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» зьяўляецца працягам вялікага праекту Артура Клінава, прысьвечанага асэнсаваньню вобразу «Менск — Горад СОНца». Двума гадамі раней выйшаў фотаальбом «Горад Сонца».
Артур Клінаў прызнаўся, што натхніўся ідэяй напісаньня раману пра Менск падчас падзеяў Вясны-2006, калі правёў ноч на плошчы Каліноўскага.
Іншамоўныя выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор спачатку выйшаў па-нямецку ў выдавецтве Suhrkamp[1]. У студзені 2008 пабачыў сьвет яго беларускі варыянт, а ў кастрычніку 2008 году выйшла польскае выданьне[2].
Выходныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман / Артур Клінаў. — Мінск: Логвінаў, 2008. — 202 с. — («Кнігарня «Наша Ніва»).
- Klinau, Artur. Frankfurt/Main, Suhrkamp Verlag, 2006. Sonnenstadt der Träume.
- Artur Klinau «Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca». Wydawnictwo: Czarne, 2008. ISBN 978-83-7536-056-1.