Арнольд Сьмеяновіч
Арнольд Сьмеяновіч | |
Дата нараджэньня | 11 жніўня 1938 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 студзеня 2021 (82 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Менскі мэдычны інстытут (1960) |
Занятак | навуковец, лекар |
Навуковая сфэра | нэўрахірургія |
Месца працы | |
Вядомы як | распрацоўнік поўнага мікрахірургічнага выдаленьня нэўрыномаў пераддзьвернасмоўжыкавай нэрвы |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
Навуковая ступень | доктар мэдычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Яфрэм Ісакавіч Злотнік[d] |
Вучні | Юрый Георгіевіч Шанько[d] |
Узнагароды |
Арнольд Фёдаравіч Сьмеяновіч (11 жніўня 1938, Бранск, цяпер Расея — 2 студзеня 2021) — беларускі нэўрахірург. Доктар мэдычных навук (1982), прафэсар (1993), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998)[1] і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і ваеннаслужачага[2]. У 1960 годзе скончыў Лячэбны факультэт Менскага мэдычнага інстытуту. Разьмеркаваўся на 3 гады ў Дрыбінскую лякарню. У 1963—1975 гадах працаваў нэўрахірургам у Менскай абласной клінічнай лякарні. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную сучасным праблемам нэўрахірургіі. У 1975 годзе прыйшоў працаваць старэйшым навуковым супрацоўнікам у Беларускі навукова-дасьледчы інстытут (НДІ) нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі. У 1996 годзе абраны акадэмікам Беларускай мэдычнай акадэміі[2]. Узначальваў НДІ нэўралёгіі, нэўрахірургіі і фізыялёгіі ў 1998—2005 гадах. Напісаў навуковыя працы пра пухліны галаўнога мозгу (нэўрыному слыхавой нэрвы), анэўрызмы сасудаў галаўнога мозгу, астэахандроз хрыбетніка і траўмы пэрыфэрычных нэрваў[1]. У 2000 годзе дамогся, каб у Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі пачалі чытаць курс нэўрахірургіі для хірургаў і траўматолягаў, што дазволіла апошнім выконваць ў раённых лякарнях апэрацыі, зьвязаныя з траўмамі галавы і хрыбетніка[3].
6 лютага 2014 году быў узнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені. На той час працаваў загаднікам нэўрахірургічнага аддзелу РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі[4]. Мянчук году, Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёну (2011)[2].
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, 25 вынаходніцтваў і патэнтаў[2].
Памёр ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 2 студзеня 2021 году[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сьмеяновіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 54
- ^ а б в г Смеянович Арнольд Фёдорович (рас.). Центральная научная библиотека имени Якуба Коласа НАН Беларуси. Праверана 21 жніўня 2024 г.
- ^ Сьвятлана Барысенка. «Сучасная беларуская нэўрахірургія адпавядае эўрапейскім стандартам» // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
- ^ Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Зьвязда : газэта. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Ад каранавірусу памёр вядомы беларускі нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч. Радыё Свабода (2 студзеня 2021). Архіўная копія
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 11 жніўня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Бранску
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя ў Менскай вобласьці
- Дактары мэдычных навук
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Ляўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Беларускія хірургі
- Заслужаныя дзеячы навукі
- Носьбіты ганаровых званьняў Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19