Перайсьці да зьместу

Астэахандроз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Астэахандроз (па-старажытнагрэцку: ὀστέον + χόνδρος — косьць + храсток; народная назва — адкладаньне соляў[1]) — зьмярцьвеньне косьці праз спыненьне кровазабесьпячэньня, што выклікае боль у суставах.

Дзеля прадухіленьня хваробы неабходныя:

  1. штодзённыя практыкаваньні, скіраваныя на ўмацаваньне цягліцаў;
  2. трыманьне сьпіны выпрастанай пры стаяньні і хаджэньні;
  3. выкарыстаньне апоры пры працяглым стаяньні;
  4. 10-хвілінная разьмінка на гадзіну сядзеньня;
  5. абцас абутка менш за 4 сантымэтры;
  6. ляжаньне і сон на цьвёрдым матрацы і нізкай падушцы з выпрастаным хрыбетнікам[2];
  7. пазьбяганьне пераахаладжэньня, скразьнякоў і паценьня ў халоднае надвор’е;
  8. уніканьне паленьня і ўжытку сьпірта;
  9. пазьбяганьне пераяданьня[3].
  1. ^ Сьвятлана Барысенка, Натальля Карпенка Не на жарт сьпіну «скруціла». Што рабіць, каб адпусьціла // Зьвязда : Газэта. — 24 сьнежня 2003. — № 325-326. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Сьвятлана Барысенка Сьпіна… адвальваецца // Зьвязда : Газэта. — 2 лютага 2013. — № 21 (27386). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Вольга Кулінковіч Каб астэахандроз не сагнуў вас у абаранак // Краіна здароўя. — 22 студзеня 2011. — № 3 (239). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Астэахандрозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў