Антон Амельчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антон Амельчанка
Антон Амельчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 27 сакавіка 1985 (38 гадоў)
Гомель, БССР
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2006—2009
2010
2011—2013
2012—2013
2013—2015
2015
2016
2017
Гомель
Масква
Растоў
Лякаматыў
Церак (арэнда)
Растоў
Факел Варонеж
Белшына Бабруйск
Крумкачы Менск
20 (0)
15 (0)
23 (0)
0 (0)
9 (0)
3 (0)
2 (0)
9 (0)
9 (0)
Зборныя
2007—2011 Беларусь 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 траўня 2017.

Антон Амельчанка (нарадзіўся 27 сакавіка 1985 году, Гомель, БССР) — беларускі футбаліст, брамнік.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антон зьяўляецца выхаванцам гомельскага футболу. У 2004 годзе дэбютаваў у асноўным складзе клюбу «Гомель». У сваім першым сэзоне згуляў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі, у другім — 15.

З 2006 году быў гульцом «Масквы» выступаў за дублюючы склад. У 2007 годзе правёў 4 матчы ў чэмпіянаце Расеі за асноўны склад. 10 сакавіка 2010 году падпісаў 3-гадовы кантракт з «Растовам». Сэзон 2010 году правёў у «Растове» й пасьля ягонага заканчэньня быў прызнаны заўзятарамі найлепшым футбалістам каманды ў адыходзячым годзе. У сьнежні 2010 году скасаваў кантракт з клюбам.

20 сьнежня 2010 году падпісаў кантракт з маскоўскім клюбам «Лякаматыў» тэрмінам на 3 гады. 7 чэрвеня 2012 году перайшоў у арэнду ў «Церак» на сэзон 2012—2013 гадоў[1]. У чэрвені 2013 году падпісаў кантракт на тры гады з «Растовам»[2].

Паводле рашэньня Палаты па разьвязаньні спрэчак РФС ня лічыцца легіянэрам у чэмпіянаце Расеі[3].

У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Факел» з Варонежу[4], які пакінуў у лістападзе 2015 году[5]. У лютым 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[6], якую пакінуў у ліпені 2016 году[7]. У студзені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Крумкачы»[8]. У ліпені 2017 году завяршыў кар’еру з прычыны траўмы[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 22 жніўня 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю (2:1).

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Белшына 2016 Вышэйшая ліга 9 –14
Крумкачы 2017 Вышэйшая ліга 9 –14

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Антон Амельчанкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў