Перайсьці да зьместу

Мікалай Раманюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Раманюк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1984(1984-06-02)[1] (41 год)
Рост 189 см
Вага 81 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005 Славія Мазыр 2 (0)
2006—2007 Рэчыца-2014 44 (0)
2008—2013 Нафтан 79 (0)
2014 Гомель 5 (0)
2015—2016 Славія Мазыр 44 (0)
2017—2019 Гарадзея 33 (0)
2020—2022 Славія Мазыр 13 (0)

Мікала́й Раманю́к (нар. 2 чэрвеня 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, брамнік.

Пачаў кар’еру ў Мазыры, а потым гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе зь цягам часу стаў асноўным брамнікам. У 2012 годзе добрай гульнёй у сэрыі пэнальці дапамог наваполацкаму клюбу здабыць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 году праз траўму не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сэзоне 2013 году спачатку быў другім брамнікам пасьля Даўгялы, а ў траўні 2013 году заняў месца ў асноўным складзе. У чэрвені 2013 году праз чарговае пашкоджаньне выбыў да верасьня, а пасьля вяртаньня ўжо не зьяўляўся ў асноўным складзе.

У сьнежні 2013 году перайшоў у «Гомель»[3]. Пасьля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі 22 сакавіка 2014 году Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазьней быў выцесьнены Клімовічам. Улетку 2014 году быў выстаўлены «Гомлем» на трансфэр[4]. Гэтак і ня здолеўшы вярнуцца ў склад, у сьнежні 2014 году пакінуў гомельскі клюб па заканчэньні кантракту[5].

У студзені 2015 году трапіў у склад мазырскай «Славіі»[6], зь якой у сакавіку 2015 году ўзгодніў кантракт[7]. У складзе «Славіі» чаргаваўся ў браме з Уладзімерам Гаевым. У сэзоне 2016 году ўжо па завяршэньні кар’еры Гаева, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, цалкам адгуляўшы ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 году далучыўся да «Гарадзеі»[8]. Пачынаў сэзон 2017 году асноўным брамнікам, а пазьней пачаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сэзону 2018 году быў асноўным брамнікам каманды, пазьней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу. У лістападзе 2018 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сэзон 2019 году[9]. У сэзоне 2019 году выступаў у якасьці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выходзіў. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[10].

У студзені 2020 году трэнаваўся з «Славіяй» і ў лютым склаў працоўную ўгоду з клюбам[11]. Зьяўляўся на полі нячаста, у сэзоне 2022 году не згуляў аніводнага матчу. У студзені 2023 году завяршыў прафэсійную кар’еру[12], пасьля чаго адправіўся працаваць сьвідроўнікам у Ямала-Ненецкую аўтаномную акругу[13].

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Славія Мазыр2015Найвышэйшая ліга14–22
2016Найвышэйшая ліга30–49
Гарадзея2017Найвышэйшая ліга17–17
2018Найвышэйшая ліга16–20

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]