Анджэй Дуда
Анджэй Дуда | |
польск. Andrzej Duda | |
Анджэй Дуда | |
Прэзыдэнт Польшчы | |
---|---|
6 жніўня 2015 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Эва Копач, Бэата Шыдла, Матэвуш Маравецкі, Дональд Туск |
Папярэднік: | Браніслаў Камароўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 траўня 1972 (52 гады) Кракаў, Польшча |
Партыя: | Права і справядлівасьць (2005—2015) |
Сужэнец: | Агата Карнгаўзэр-Дуда |
Дзеці: | Кінга Дуда[d] |
Бацька: | Ян Тадэвуш Дуда[d] |
Маці: | Яніна Мілеўская-Дуда[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Анджэй Дуда (польск. Andrzej Duda; нарадзіўся 16 траўня 1972 году ў Кракаве) — польскі палітык, прэзыдэнт Польшчы (з 2015).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і прафэсараў Горна-Гутнічай Акадэміі ў Кракаве, Яна Дуды і Яніны Мілеўскай-Дуда. Да 1990 быў інструктарам скаўцкага руху. У 1996 годзе скончыў юрыдычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту. З 1997 да 2005 быў асыстэнтам на юрыдычным факультэце Ягелонскага ўнівэрсытэту, а ў 2005 атрымаў доктарскую навуковую ступень. Таксама ў 2005 заснаваў уласную адвакацкую канцылярыю.
З 2005 зьвязаўся з партыяй Права і справядлівасьць, першапачаткова як дарадчык парлямэнцкага клюбу партыі, а ў 2006 быў пакліканы міністрам юстыцыі Зьбігневам Зёбрам на пасаду падсакратара ў міністэрстве. На парлямэнцкіх выбарах 2007 ня быў абраны ў Сойм. З 2008 да 2010 быў падсакратаром у канцылярыі прэзыдэнта Леха Качынскага. З 2011 дэпутат польскага Сойму ад Права і Справядлівасьці, з 2014 дэпутат Эўрапейскага парлямэнту ад гэтай партыі.
У 2015 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах. У другім туры сустракаўся з Браніславам Камароўскім і быў абраны.
7 чэрвеня 2021 году ў кампаніі мітрапаліта Польскай праваслаўнай царквы Савы ўсклаў вянок да помніку беларускім жыхарам Заляшанаў у Гайнаўскім павеце (Падляскае ваяводзтва), забітых 29 студзеня 1946 году польскімі жаўнерамі пад загадам камандзіра Рамуальда Райса. Пры гэтым, прэзыдэнт Польшчы заявіў, што наведаў «месца, якое адзначанае пакутамі і сьмерцю беларусаў, якія жылі ў Рэчы Паспалітай, нявінных жанчын і дзяцей. Я маліўся там за тых, хто загінуў, усклаў вянок як прэзыдэнт Рэспублікі Польшча пад крыжам, які ўшаноўвае памяць ахвяраў. Гэта важна як частка пашаны і памяці. Гэта важна ў самым найважнейшым духоўным аспэкце»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.sejm.gov.pl/sejm7.nsf/posel.xsp?id=077
- ^ https://www.workwithdata.com/person/andrzej-duda-1972
- ^ а б https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=125568
- ^ Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда маліўся ў Заляшанах за душы беларускіх ахвяраў падразьдзяленьня «Бурага» // Тэлеканал «Белсат», 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 10 чэрвеня 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (пол.)
- Нарадзіліся 16 траўня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Выпускнікі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя Вялікім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
- Нарадзіліся ў Кракаве
- Выкладчыкі Ягелонскага ўнівэрсытэту
- Намесьнікі міністраў Польшчы
- Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта Польшчы
- Дэпутаты Сойму Польскай Рэспублікі
- Дэпутаты Эўрапарлямэнту з Польшчы
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Польшчы
- Прэзыдэнты Польшчы
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў