Перайсьці да зьместу

Алішкі (Беластоцкі павет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алішкі
лац. Ališki
польск. Oliszki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Хорашч
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-070
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 53.1° пн. ш. 23.1° у. д. / 53.1; 23.1Каардынаты: 53°6′0″ пн. ш. 23°6′0″ у. д. / 53.1° пн. ш. 23.1° у. д. / 53.1; 23.1
Алішкі на мапе Польшчы
Алішкі
Алішкі
Алішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Алішкі (польск. Oliszki) — вёска ў Польшчы, каля ракі Гараднянкі. Уваходзяць у склад гміны Хорашч Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва.

Ала (Alo, Allo) — імя германскага паходжаньня[2]. Апроч таго, этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Alisz (Alusz, Alesz, Alsz, Halsz)[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

У XIX ст. Алішкі ўваходзілі ў склад Беластоцкага павету Гарадзенскай губэрні[7].

  • 1905 год — 177 чалавек[8]
  1. ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702015-0025224?var-id=1639616&format=jsonapi
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 52.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 3.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 483.
  8. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 47.