Храм Артэміды (Эфэс)
Выгляд
(Перанакіравана з «Храм Артэміды Эфэскай»)
Антычны храм | |
Храм Артэміды Эфэскай
| |
Краіна | Турэччына |
Горад | Сэльчук |
Каардынаты | 37°56′58″ пн. ш. 27°41′49″ у. д. / 37.94944° пн. ш. 27.69694° у. д.Каардынаты: 37°56′58″ пн. ш. 27°41′49″ у. д. / 37.94944° пн. ш. 27.69694° у. д. |
Канфэсія | рэлігія Старажытнай Грэцыі[d] |
Архітэктурны стыль | Архітэктура Старажытнай Грэцыі |
Аўтар праекту | Херсыфрон[d] і Paeonius of Ephesus[d] |
Статус | частка аб’екту Сусьветнае спадчыны[d][1] |
Храм Артэміды Эфэскай | |
Храм Артэміды Эфэскай на Вікісховішчы |
Храм Артэміды ў Эфэсе — адно зь сямі цудаў антычнага сьвету, знаходзіўся ў грэцкім горадзе Эфэсе на ўзьбярэжжы Малой Азіі (у цяперашні час горад Сэльчук на поўдні правінцыі Ізьмір, Турэччына). Першы буйны храм быў збудаваны ў сярэдзіне VI стагодзьдзя да н. э., спалены Герастратам у 356 годзе да н. э., неўзабаве адноўлены ў перабудаваным выглядзе, у III стагодзьдзі разбураны готамі.
Памеры храма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шырыня храма Артэміды была 51 мэтар, даўжыня — 105 м, вышыня калёнаў — 18 м (калі сэгмэнты круглыя, то шырыня і даўжыня = дыямэтры, такім чынам аднолькавыя). Дах храма падтрымлівалі 127 калёнаў, устаноўленыя ў восем шэрагаў. Паводле паданьня, кожная з гэтых калёнаў была падарункам аднаго з 127 цароў.