Арыябарзан (вайскавод)
Арыябарзан | |
Род дзейнасьці | дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі |
---|---|
Дата нараджэньня | 368 да н. э. |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 330 да н. э. |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | загінуў у баі[d] |
Занятак | службовая асоба, ваенны камандзір |
Бацька | Артабаз II |
Арыябарзан (па-старапэрсыдзку: Ariyabrdna; каля 368 да н. э. — 330 да н. э.) — дзяржаўны й вайсковы дзеяч Пэрсыдзкае імпэрыі. З роду Фарнакідаў, адгалінаваньня каралеўскага роду Ахемэнідаў, сын сатрапа Фрыгіі Артабаза IІ.
У 335 да н. э. прызначаны Дарыем ІІІ сатрапам Пэрсысу (цяпер Фарс). Да гэтага дадзеная сатрапія не існавала. У 331 да н. э. камандаваў часткай пэрсыдзкага войска ў бітве з войскам Аляксандра Македонскага пры Гаўгамэлах. Пасьля паразы ў бітве Дарый ІІІ рушыў на ўсход, а Арыябарзан быў пакінуты ахоўваць падыходы да сталіцы імпэрыі — Пэрсэполю. Здолеў 30 дзён абараняць праход у цясьніне Пэрсыдзкія вароты, але пэрсы былі разьбітыя македонцамі. Арыябарзан загінуў ці ў бітве ці падчас адыходу. Паводле легенды, пэрсам здрадзіў кіраўнік мясцовага племя, які паказаў таемныя праходы ў тыл абаронцаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Папярэднік — |
Сатрапы Пэрсысу 335 да н. э. — 330 да н. э. |
Наступнік — |