Аляксандар Дзегцяроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Дзегцяроў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сакавіка 1986(1986-03-20)[1] (37 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003 Тарпэда-БелАЗ 4 (0)
2005 Віцебск 12 (4)
2006—2010 Нафтан 105 (15)
2011 Белшына 7 (0)
2011—2012 Віцебск 26 (13)
2013 Нафтан 17 (0)
2014 Віцебск 13 (2)
2015 Смаргонь 23 (1)
2016—2018 Слонім-2017 58 (6)
2018 Ворша 12 (1)
2019 Баранавічы 6 (0)
Зборныя
2006—2009 Беларусь (да 21) 18 (1)

Аляксандар Дзегцяроў (нарадзіўся 20 сакавіка 1986 году, Віцебск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабронца. Аляксандар быў атакуюым паўабаронцам, аднак мог згуляць і на пазыцыі левага скрайняга нападніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца футболам у 1993 годзе. Першымі трэнэрамі былі Асташэнка й Новікаў. Перайшоў у «Нафтан» у 2006 годзе зь віцебскага «Лякаматыва». У 2009 годзе разам з наваполацкім «Нафтанам» ён заваяваў свой ​​першы тытул — Кубак Беларусі, у фінальным матчы якога быў перайграны салігорскі «Шахцёр». Таксама ў 2009 годзе ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы, у якім «Нафтанам» быў абыграны бэльгійскі «Гент» зь лікам 2:1, Аляксандар адзначыўся двума забітымі мячамі. У чэмпіянаце Беларусі 2009 году Аляксандар забіў 4 галы й аддаў 3 галявыя перадачы ў 24 матчах.

У 2010 годзе пакінуў склад «Нафтана» й адправіўся выступаць у бабруйскую «Белшыну». Гэтае рашэньне Аляксандар лічыць сваёй вялікай памылкай. Паводле словаў гульца галоўны трэнэр бабруйскага клюбу Аляксандар Сяднёў запрашаў футбаліста ў якасьці аднаго з асноўных гульцоў, аднак пасьля некалькіх гульняў у складзе каманды Аляксандар быў пераведзены ў запас, зь якога ўжо не выходзіў, не зважаючы на добрыя намаганьні на трэніроўках клюбу[2]. У 2011 годзе перайшоў у склад «Віцебску», дзе адразу стаў другім найлепшым гульцом каманды, саступіўшы першы радок свайму партнэру па атацы Ігару Сьлесарчуку. Аднак добрая гульня Аляксандра не дапамагла клюбу захаваць месца ў вышэйшай лізе першынства, каманда заняла перадапошняе месца й у матчах плэй-оф была слабейшай за менскі «Партызан», які атрымаў пуцёўку ў мацнейшую лігу краіны, аднак быў расфармаваны, а віцебскі клюб быў паніжаны да першай лігі. На наступны сэзон гулец падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[3]. У лютым 2013 году Дзегцяроў зноку стаў гульцом наваполацкага клюбу, пасьля таго як каманду ўзначаліў расейскі спэцыяліст Павал Кучараў[4][5]. У перадсэзонным часе вызначаўся добрым галявым паказчыкам, забіўшы галы ў брамы такіх камандаў, як бабруйская «Белшына», чарнагорская «Будучнаст» і румынскі «Сэджата»[6]. У студзені 2014 году вярнуўся ў «Віцебск»[7]. У кастрычніку 2014 году кантракт зь «Віцебскам» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[8]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Смаргонь»[9][10]. У 2016—2018 гадах выступаў за клюб «Слонім»[11]. У жніўні 2018 году перайшоў у клюб «Ворша»[12]. У пачатку 2019 году выступаў за клюб «Баранавічы»[13], які пакінуў у ліпені 2019 году[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыцягваўся да ўдзелу ў гульнях за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Нафтан»:

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Смаргонь 2015 Першая ліга 23 1
Слонім-2017 2016 Першая ліга 22 4
2017 Першая ліга 22 1
2018 Першая ліга 14 1
Ворша 12 1
Баранавічы 2019 Першая ліга 6 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Aleksandr Degtyarev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Александр Дегтерев: «Белшина» – это моя большая ошибка, надеюсь, последняя» (рас.)
  3. ^ Дегтерев подписал контракт с «Витебском» до окончания первого круга(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Дегтерев перешел в «Нафтан»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Александр Дегтерев перешел в «Нафтан» (рас.)
  6. ^ Александр Дегтерев: «Кучеров прививает нам остроатакующий голландский футбол»(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ Дегтярев и Усачев перешли в «Витебск», Скитов продлил контракт с клубом (рас.)
  8. ^ «Витебск» расстался с Дегтеревым и Новиком (рас.)
  9. ^ 1-я лига. Заявки команд. Лига актуальных реформ: шестнадцать претендентов на три путевки в элиту (рас.)
  10. ^ Ганич, Метлицкий, Дегтерев и Гузик стали игроками ФК «Сморгонь» (рас.)
  11. ^ Первая лига. Заявки команд. «Гомель» Журавля и «Днепр» Седнева: видим цель — не видим преград? (рас.)
  12. ^ Дегтерев сменил «Слоним» на «Оршу» (рас.)
  13. ^ Первая лига. Анонс сезона. Желающих много. Путевок — две с половиной (рас.)
  14. ^ Пятеро игроков покинуло «Барановичи» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]