Перайсьці да зьместу

Альгомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альгомель
трансьліт. Aĺhomieĺ
Першыя згадкі: 1565
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Столінскі
Сельсавет: Велікамалешаўскі
Насельніцтва: 1023 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1655
Паштовы індэкс: 225558
СААТА: 1258815021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°2′48″ пн. ш. 27°28′51″ у. д. / 52.04667° пн. ш. 27.48083° у. д. / 52.04667; 27.48083Каардынаты: 52°2′48″ пн. ш. 27°28′51″ у. д. / 52.04667° пн. ш. 27.48083° у. д. / 52.04667; 27.48083
Альгомель на мапе Беларусі ±
Альгомель
Альгомель
Альгомель
Альгомель
Альгомель
Альгомель
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Альго́мель[1]вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 3 км на поўдзень ад Вялікага Малешава, за 4 км на поўнач ад Аздамічаў. Альгомель уваходзіць у склад Велікамалешаўскага сельсавету.

З 1565 году знаходзіцца ў складзе Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Да XVIII стагодзьдзя вёска ў складзе Вялікага княства. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. З 1921 году ў складзе Польшчы. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе і зьяўляецца цэнтрам Альгомельскага сельсавету Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 году — Столінскага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе Аздаміцкага сельсавету, з 4 траўня 1981 году — Велікамалешаўскага сельсавету.

  • 1999 год — 922 жыхары
  • 2005 год — 988 жыхароў
  • 2010 год — 1023 жыхары

Традыцыйная вёска дзеліцца на 7 мікравёсак: Задвор’е, Колацкае, На́сьпі, Плаўшчы́ца, Сяло (цэнтральная частка вёскі), Узьбярэ́жжа, Чорныя.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова

Уваходзіць у так званую Агурковую краіну.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 262
  2. ^ Альгомельскі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]