Азарычы (Берасьцейская вобласьць)
Выгляд
| Азарычы | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Валішчанскі |
| Першыя згадкі | 1557 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°24′30″ пн. ш. 25°50′46″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 368 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225757 |
| СААТА | 1254820026 |
| Нумарны знак | 1 |
| Азарычы на мапе Беларусі ± Азарычы | |
Аза́рычы[1] — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Валішчанскага сельсавету. На паўднёвым усходзе вёскі праходзіць аўтастрада Івацэвічы — Столін Р6. У вёсцы ёсьць крама тавараў паўсядзённага попыту[2], аддзяленьне сувязі. Вёска — малая радзіма літаратара Сяргея Мікалаевіча Баран[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1557 г. — першая згадка, вёска Азарычы — каралеўскае ўладаньне.
- XVIII ст. — селішча пераходзіць да Агінскіх.
- Канец XVIII ст. — на сродкі Міхала Казімера Агінскага будуецца ўніяцкая царква.
- Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) увайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
- 1796 г. — улучаная ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[4].
- 1866 г.[4] — пры падтрымцы Пуслоўскіх, уладальнікаў маёнтку, будуецца Пакроўская царква (зруйнавана ў 1960-я гады).
- 1860-я гг. — у вёсцы налічвалася 40 гаспадарак.
- 1880-я гг. — 45 двароў[4].
- 1897 г. — 102 двары[4].
- 1921 г. — ўключаная ў склад Целяханскай гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва Польшчы[4].
- 1935 г. — перададзеная ў склад Івацэвіцкага павету.
- 1940 г. — улучная ў склад Калонскага сельсавету Целяханскага раёну Пінскай вобласьці[4].
- 1941 г. — у вёсцы налічвалася 160 гаспадарак.
- Люты 1944 г. — фашысты зьнішчылі 16 гаспадарак, забілі 17 чалавек.
- 1964 г. — здадзена ў эксплюатацыю новая школа на 280 месцаў[5].
- У 1969 годзе цэнтар калгасу імя Жданава[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Непадалёк ад вёскі знаходзяцца:
- Агінскі канал (1767—1783 гг.)[6].
- Нямецкія абарончыя збудаваньні Першай сусьветнай вайны (1915—1918 гг.)[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 227
- ↑ Перечень торговых предприятий (рас.). Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 28 мая 2020 г.
- ↑ «Живут в моём сердце стихи» (рас.). Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 28 мая 2020 г.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Азарычы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 375
- ↑ История Пинска в материалах газеты «Полесская правда». Часть 2 (1960—1970 г.г.) (рас.). История Пинска (31 кастрычніка 1964).
- 1 2 Азарычы (рас.) на Глёбус Беларусі Праверана 21 жніўня 2018 г.