Адміністрацыйны падзел Босьніі і Герцагавіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фэдэратыўны лад Босьніі і Герцагавіны

Фэдэратыўны лад Босьніі і Герцагавіны — дзяржава складаецца з мусульмана-харвацкага і сэрбскага этнітэтаў: Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай, блізкімі паводле статусу да суб’ектаў канфэдэрацыі, але без права выхаду зь яе складу. Акруга Брчко кіруецца асобна ад этнітэтаў.

Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзелена на 10 кантонаў (па-басьнійску: kantoni).

Кантоны падзелены на 79 абшчын (харв., па-басьнійску: općine).

Рэспубліка Сэрбская[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгіёны (мэзарэгіёны) Рэспублікі Сэрбскай паводле тэрытарыяльнага пляну 2008—2015
Мапа абшчын і рэгіёнаў Рэспублікі Сэрбскай

Рэспубліка Сэрбская, у адрозьненьне ад Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны, падзелена на рэгіёны (па-сэрбску: регије).

Тэрытарыяльны плян Рэспублікі Сэрбскай 2008—2015 гг. утварае 6 рэгіёнаў (па-сэрбску: регије) ці мэзарэгіёнаў (па-сэрбску: мезорегије):[1][2]

  1. Прыедар (раней знаходзіўся ў складзе геаграфічнага рэгіёна Баня-Лука)
  2. Баня-Лука, у тым ліку 2 субрэгіёны: Мрконіч-Град і Градзішка
  3. Добай
  4. Біеліна, у тым ліку субрэгіён Зворнік
  5. Істочна-Сараева (Усходняе Сараева), у тым ліку субрэгіён Фоча
  6. Трэбінэ

Станам на 20 траўня 2013 году, РС падзелена на 57 абшчын (па-сэрбску: општина, општине), 6 гарадоў ці гарадзкіх абшчын (па-сэрбску: град, градови), у тым ліку Істочна-Сараева, які ўключае як гарадзкая акруга 6 (з 57-мі) самастойных абшчын. Абшчыны і гарады (гарадзкія абшчыны) уключаюць 2756 населеных пунктаў (па-сэрбску: насељено мјесто, насељение мјеста)[3].

Гл. таксама: Абшчыны Рэспублікі Сэрбскай

Рэспубліка Сербская таксама падзяляецца на геаграфічныя рэгіёны (па-сэрбску: регије):

Акруга Брчко[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самакіравальная акруга Брчко зьяўляецца адначасова часткай Фэдэрацыі Босніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Таксама акруга знаходзіцца пад міжнародным назіраньнем.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Адміністрацыйны падзел Босьніі і Герцагавінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Босьніі і Герцагавіны