Перайсьці да зьместу

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герцагавіна-Нярэтванскі кантон
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны
Адміністрацыйны цэнтар Мостар
Афіцыйныя мовы басьнійская мова, харвацкая і сэрбская
Насельніцтва
  • 236 278 чал. (2013)
Плошча
  • 4401 ± 1 км²
Месцазнаходжаньне
Код ISO 3166-2 BA-07
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон (па-басьнійску: Hercegovačko-neretvanski kanton, па-харвацку: Hercegovačko-neretvanska županija, па-сэрбску: Херцеговачко-неретвански кантон) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Мостар.

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон, згодна сваёй назьве, разьмешчаны ў Герцагавіне, адміністрацыйны цэнтар якога Мостар, зьяўляецца найбуйнейшым горадам у гэтым гістарычным рэгіёне.

Герцагавіна-Нярэтванскі кантон адметны сваім горным рэльефам, які расьсякае даліна ракі Нярэтва з прытокамі (Рама, Трэбіжат, Крупа і Брэгава). Прыморскі горны пояс аддзяляе асноўную частку кантону ад невялікай стужцы ўзьбярэжжа Адрыятычнага мора ў раёне Нэўму, што зьяўляецца адзіным выхадам Босьніі і Герцагавіны да мора.

На тэрыторыі Герцагавіна-Нярэтванскага кантону знаходзяцца два прыродных парка: Прыродны парк Хутава Блата каля Чапліны і Прыродны парк Білідзіне нёдалёка ад Ябланіцы.

Узбярэжжа ў Неўме — адзіны выхад краіны да мора

Гісторыя падрыхтоўкі стварэньня дадзенага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня пачынаецца 18 сакавіка 1994 году падпісаньнем Вашынгтонскага пагадненьня аб спыненьні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і басьнійскімі мусульманамі. Што ў сваю чаргу перапыніла зацятую варажнечу паміж гэтымі бакамі, і прывяло да неабходнасьці тэрытарыяльнай інтэграцыі. Тое таксама дазволіла накіраваць сумесную агрэсію супраць сіл басьнійскіх сэрбаў. Але большасьць сэрбскага насельніцтва пакінула рэгіён яшчэ ў самым пачатку Басьнійскай вайны, бо ўзгадвала аб страшэнным генацыдзе сэрбаў у гады Другой сусьветнай вайны з боку харвацкіх усташаў, які ў даліне Нярэтвы набыў жудасныя праявы і размах. Кантон афіцыйна створаны 23 сьнежня 1996 году, як адзін зь дзесяці Кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.

Панарама Мостаруа з Паўднёвага захаду

Паводле перапісу 2013 году агульная колькасьць дамашніх гаспадарак ў Герцагавіна-Нярэтванскім кантоне склала 68 121, а сярэдняя колькасьць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,24.

Склад насельніцтва ў межах існуючага Герцагавіна-Нярэтванскага кантону: