Часнок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цыбуліны часнака

Часнок (па-лацінску: Allium sativum) — шматгадовая травяністая расьліна; від роду Цыбуля сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae), раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя.

Папулярная агароднінная культура ў шматлікіх народаў па ўсім сьвеце, што тлумачыцца вострым смакам і характэрным пахам, зьвязаных з наяўнасьцю ў складзе расьліны тыяэфіраў (арганічных сульфідаў). Долькі цыбуліны («зубчыкі») выкарыстоўваюцца ў якасьці пасяўнога матэрыялу, ужываюцца ў ежу (у сырым або прыгатаваным выглядзе, як заправа). Лісьце, стрэлкі і кветканосы таксама ядомыя і ўжываюцца ў асноўным у маладых расьлінаў.

Часнок шырока выкарыстоўваецца ў мэдыцыне дзякуючы антысэптычнаму дзеяньню. Адна са складовых народнае мэдыцыны шэрагу народаў сьвету, а таксама частка міталягічных сюжэтаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Часноксховішча мультымэдыйных матэрыялаў