Перайсьці да зьместу

Рыека (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыека
Поўная назва Hrvatski nogometni klub Rijeka
Заснаваны 1926
Горад Рыека, Харватыя
Стадыён Руевіца
Умяшчальнасьць: 8279
КіраўнікДамір Мішкавіч[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2025—2026 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Рыека» (па-харвацку: Rijeka) — харвацкі футбольны клюб з гораду Рыекі. Заснаваны ў 1926 годзе. Двухразовы чэмпіён Харватыі (2017, 2025), сяміразовы ўладальнік Кубка Харватыі (2005, 2006, 2014, 2017, 2019, 2020, 2025).

Клюб быў заснаваны ў сярэдзіне красавіка 1904 году пад назвай «Алімпія» дзякуючы намаганьням Антоніё Марчыча, Арыстадэма Сусмэля, Агесыляо Сацьці, Карлё Калюсьсі, Рамэо і Алясандра Мітравічам. У той момант горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны, і належыў да ўладаньняў вугорскае кароны. Акрамя футболу ў клюбе адразу былі сэкцыі па тэнісе, плаваньні, роварным спорце і лёгкай атлетыцы[2]. Першая ж занатаваная дзейнасьць футбольнай сэкцыі датавалася 25 лістападам 1906 году. Менавіта гэтая дата на сёньня лічыцца афіцыйнай датай стварэньня футбольнага клюбу[3][4]. З улікам гэтага, «Рыека» ёсьць найстарэйшым дзейным клюбам, які быў закладзены на тэрыторыі сучаснай Харватыі. У той час як многія клюбы гораду і рэгіёну мелі пэўную этнічную скіраванасьць, «Алімпія» была міжнародным клюбам, дзе гулялі ў адной дружыне італьянцы, харваты, вугорцы і немцы[5]. Спачатку клюб ладзіў матчы на пляцу Скальета ў чорна-белых колерах, але зь цягам часу пераехалі на стадыён Кантрыда, а клюбныя колеры ў 1910-х гадах зьмянілі цалкам на белы.

Адно зь першых дэрбі паміж «Алімпіяй» і «Дорыяй» у 1910-х гадах.

«Алімпія» пазьней была галоўным клюбам гораду пасьля таго як рыецкі клюб «Атлетыка» ліквідаваў сваю футбольную сэкцыю ў 1910-х гадах[6]. Сярод шматлікіх іншых клюбаў гораду, паўстаў і ў хуткім часе ўзмацніўся клюб «Дорыя», які пазьней быў пераназваны ў «Глёрыя». Ён узьнік з пралетарскіх клясаў, а ейны асноўны склад складалі гульцы зь сем’яў працоўных, таму хутка каманда набрала папулярнасьць сярод беднай частцы насельніцтва гораду[7]. «Алімпія» ж была зьвязаная з заможнымі клясамі гораду. У гэты час клюб дасягнуў сваіх першых буйных мясцовых і міжнародных посьпехаў. Гэтак у 1921 годзе ён стаў чэмпіёнам вольнай дзяржавы Фіюмэ (Рыекі), і ў наступныя гады пасьпяхова спаборнічаў у розных рэгіянальных італьянскіх чэмпіянатах, неўзабаве атрымаўшы статус наймацнейшга клюбу у рэгіёне Альпаў і Адрыятычнага мора.

2 верасьня 1926 году пасьля рэформы Італьянскай фэдэрацыі футболу, ініцыянаванай Бэніта Мусаліні, а таксама анэксіі Фіюмэ італьянскім рэжымам у 1924 годзе, «Алімпія» была вымушаная аб’яднацца з сваім галоўным супернікам клюбам «Глёрыя», утварыўшы каманду «Фіюмана». Новы прэзыдэнтам клюбу быў абраны П’етра Паскуалі. Праз два гады каманда здабыла свой першы нацыянальны трафэй, здабыўшы Фэдэральны кубак Італіі. У наступны сэзон каманда далучылася да італьянскай Сэрыі А, дзе «Фіюмана» спаборнічала з такімі вялікімі клюбамі, як то «Ювэнтус» і «Напалі». Не зважаючы на прыстойнае выступленьне клюбу ў найвышэйшым дывізіёне Італіі, горад быў зьбяднелым па анэксіі. Праз кепскі фінансавы стан кіраўніцтва «Фіюмана» ня было здольнае ўтрымаць добрых гульцоў, якія далучаліся да іншых італьянскіх клюбаў. Гэта прымусіла клюбу на працягу 1930-х і 1940-х гадоў спаборнічах у ніжэйшых лігах. Пасьля рамонту на стадыёне Кантрыда, які тады меў ужо назву Стадыё дэль Літорыё, у 1935 годзе «Фіюмана» прымала «Рому», а ў чэрвені 1941 году клюб перамог у навастворанай Сэрыі С.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Харватыі Аб Марэна Жыўкавіч Edit this on Wikidata 2004
4 Сьцяг Харватыі ПА Ніка Янкавіч Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Пэру ПА Альфонса Барка Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Харватыі ПА Бранка Павіч Edit this on Wikidata 2006
7 Сьцяг Нямеччыны Нап Юсуф Кабадай Edit this on Wikidata (ар. Аўгсбург) 2004
8 Сьцяг Харватыі ПА Іван Чубэліч Edit this on Wikidata 2003
9 Сьцяг Ірану Нап Магамад Магэбі Edit this on Wikidata 1998
10 Сьцяг Харватыі ПА Тоні Фрук Edit this on Wikidata 2001
13 Сьцяг Славеніі Бр Ігар Вэкіч Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Амэр Гояк Edit this on Wikidata 1997
18 Сьцяг Ангельшчыны Нап Дэніел Аду-Аджэй Edit this on Wikidata 2005
19 Сьцяг Італіі ПА Самуэле Віньята Edit this on Wikidata 2004
21 Сьцяг Харватыі Нап Якаў Пуліч Edit this on Wikidata 1993
22 Сьцяг Харватыі Аб Антэ Орэц Edit this on Wikidata 2001
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Летувы Аб Юстас Ласіцкас Edit this on Wikidata 1997
26 Сьцяг Партугаліі ПА Т’ягу Данташ Edit this on Wikidata 2000
28 Сьцяг Харватыі Аб Тэо Барышыч Edit this on Wikidata 2004
31 Сьцяг Нігерыі Бр Дэйвід Нвалакор Edit this on Wikidata 1996
34 Сьцяг Сэрбіі Аб Младэн Дэветак Edit this on Wikidata 1999
45 Сьцяг Харватыі Аб Антэ Майстаравіч Edit this on Wikidata 1993
51 Сьцяг Швайцарыі Аб Анэль Гусіч Edit this on Wikidata 2001
77 Сьцяг Харватыі Нап Антэ-Матэй Юрыч Edit this on Wikidata 2002
91 Сьцяг Харватыі Аб Ноэл Бодэтыч Edit this on Wikidata 2004
99 Сьцяг Сэрбіі Бр Алекса Тодаравіч Edit this on Wikidata 2004
— Сьцяг Харватыі Аб Рока Валінчыч 2006
— Сьцяг Гамбіі ПА Таліб Сыбі 2007
— Сьцяг Швайцарыі Аб Калікст Ліг Edit this on Wikidata (ар. Вэнэцыя) 2005
— Сьцяг Швайцарыі ПА Фларэнт Шэху Edit this on Wikidata 2002
  1. ↑ https://www.transfermarkt.com/hnk-rijeka/mitarbeiterhistorie/verein/144
  2. ↑ «Lawn-tennis, Foot-ball and more». La Bilancia. Rijeka: Tipografia Mohovich.
  3. ↑ «Povijest». HNK Rijeka.
  4. ↑ «Najznačajniji uspjesi klubova i sportaša grada Rijeke». Grad Rijeka.
  5. ↑ Moranjak, Zlatko; Burburan, Zlatko (2006). «Rijeka nogometa». Rijeka: VSDR. — С. 57–58, 108, 112–113. — ISBN 9537070107.
  6. ↑ «League table: Vidéki bajnokság — Dunántúli kerület 1909/1910». Magyarfutball.hu.
  7. ↑ «Nogometni leksikon». lzmk.hr.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]