Амбрас (замак)
| замак | |
| Краіна | Аўстрыя |
| Месцазнаходжаньне | Інсбрук |
| Каардынаты | 47°15′24″ пн. ш. 11°26′05″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | рэнэсанс |
| Статус | аб’ект архітэктурнай спадчыны Аўстрыі[d][1] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Амбрас на мапе Аўстрыі Амбрас | |
За́мак А́мбрас (па-нямецку: Schloss Ambras) — замак-музэй у Інсбруку, Аўстрыя. Зьяўляецца адной з асноўных славутасьцяў гораду. Яго культурна-гістарычнае значэньне цесна зьвязанае з эрцгэрцагам Фэрдынандам II.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пабудова замку ўзыходзіць да часоў Фердынанда II, другога сына імпэратара Фэрдынанда I. Калі эрцгэрцаг у 1563 годзе стаў сувэрэнам правінцыі Тыроль, ён наняў італьянскіх архітэктараў для перабудовы сярэднявечнай фартэцыі ў рэнэсансны замак.
Фэрдынанд II быў адным з самых шчодрых заступнікаў мастацтваў у сямействе Габсбургаў. У замку Амбрас ён сабраў пышныя калекцыі карцін, скульптураў, зброі, упрыгожваньняў і да т.п.
Сёньня Амбрас — адно з найпапулярнейшых месцаў сярод турыстаў, якія наведваюць Інсбрук.
Музэй гісторыі мастацтваў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ніжні замак стаў экспанатам сябе як найстарэйшага музэя ў сьвеце.
Мастацкі музэй замку Амбрас — найстарэйшы ў сьвеце музэй і адзін з самых важных міжнародных мастацкіх музэяў: у музэі па сутнасьці прадстаўленыя калекцыі князя эпохі Адраджэньня эрцгерцага Фэрдынанда II (1529—1595), аднаго з найважнейшых калекцыянэраў дынастыі Габсбургаў. Для калекцый у Ніжнім замку была пабудаваная амбразура.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявід замку на гравюры Матэўса Мэрыяна Старэйшага
- Рыцарскія дасьпехі
- Гішпанская заля
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Амбрас (замак) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў