Перайсьці да зьместу

Ігар Ражкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Ражкоў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1981(1981-06-24)[1] (43 гады)
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999 Вейна[d] 10 (2)
2000—2002 Дняпро Магілёў 65 (9)
2003—2006 Дынама Менск 103 (5)
2006—2008 Крыўбас 44 (0)
2009—2013 Шахцёр Салігорск 108 (2)
2014 Белшына 28 (2)
2015 Дынама Берасьце 24 (1)
2016—2019 Гомель 67 (1)
2019 Славія Мазыр 10 (1)
2020—2021 Арсэнал Койданаў 27 (1)
Зборныя
2002—2004 Беларусь (да 21) 19 (5)
2003 Беларусь 1 (1)

Ігар Ражкоў (нарадзіўся 24 чэрвеня 1981 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[2].

У 1999 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе магілёўскага «Дняпра-2». Пазьней выступаў у асноўны камандзе, а таксама ў магілёўскім клюбе «Вейна», затым перайшоў у менскае «Дынама». З 2006 году па 2008 год абараняў колеры ФК «Крыўбас» з Крывога Рогу, у 2009 годзе вярнуўся на радзіму, заключыўшы кантракт з «Шахцёрам» з Салігорску. У лютым 2014 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[3]. З 2015 году выступаў за берасьцейскае «Дынама»[4]. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Гомель»[5]. У жніўні 2019 году перайшоў у мазырскую «Славію»[6]. У сьнежні 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»[7]. У пачатку сэзону 2020 году пераважна выходзіў на замену, зь верасня пачаў трывала гуляць у стартавым складзе каманды. У сэзоне 2021 году пераважна заставаўся на лаўцы запасных і зьяўляўся на полі эпізадычна, выконваў ролю гуляючага трэнэра каманды.

З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану, дзе забіў свой адзіны гол за зборную.

У лютым 2022 году канчаткова перакваліфікаваўся на трэнэрскую працу ў «Арсэнале»[8]. У сьнежні 2022 году пакінуў клюб поруч за галоўным трэнэрам Паўлам Кірыльчыкам[9].

У студзені 2023 году далучыўся да трэнэрскага штабу барысаўскага БАТЭ[10]. Застаўся памочнікам галоўнага трэнэра барысаўчанаў і пасьля прызначэньня ў студзені 2024 году на гэтую пасаду Ігара Крывушэнкі[11]. У сьнежні 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі Б[12].

Дынама Менск

Шахцёр Салігорск

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 24 1
Гомель 2016 Першая ліга 23 0
2017 Найвышэйшая ліга 19 0
2018 Найвышэйшая ліга 23 1

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]