Падагра: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
дадатак |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
[[Файл:Gout2010.JPG|міні|Падагра сустава вялікага пальца нагі]] |
[[Файл:Gout2010.JPG|міні|Падагра сустава вялікага пальца нагі]] |
||
'''Падагра''' ({{мова-grc|ποδάγρα|скарочана}} — нага ў пастцы) — адкладаньне соляў у [[Сустаў|суставах]] і тканках празь лішак [[Мачавая кісьля|мачавой]] [[Кісьля|кісьлі]] ад нястачы харчовых [[фэрмэнт]]аў для расшчапленьня ежы. Найчасьцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцьця і закранае вялікі [[палец]] ступні і [[ныркі]]. Ускладненьне хваробы выклікае [[артрыт]], пашкоджаньне нырак і вядзе да [[Дэфармацыя|дэфармацыі]] суставаў і [[інвалід]]насьці<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Два піва і… адну падагру|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=7&p=20&archiv=27052004|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=27 траўня 2004|нумар=129 (25142)|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. |
'''Падагра''' ({{мова-grc|ποδάγρα|скарочана}} — нага ў пастцы) — адкладаньне соляў у [[Сустаў|суставах]] і тканках празь лішак [[Мачавая кісьля|мачавой]] [[Кісьля|кісьлі]] ад нястачы харчовых [[фэрмэнт]]аў для расшчапленьня ежы. Найчасьцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцьця і закранае вялікі [[палец]] ступні і [[ныркі]]. Ускладненьне хваробы выклікае [[артрыт]], пашкоджаньне нырак і вядзе да [[Дэфармацыя|дэфармацыі]] суставаў і [[інвалід]]насьці<ref>{{Артыкул|аўтар=|загаловак=Два піва і… адну падагру|спасылка=http://old.zviazda.by/second.html?r=7&p=20&archiv=27052004|выданьне=[[Зьвязда]]|тып=[[Газэта]]|год=27 траўня 2004|нумар=129 (25142)|старонкі=|issn=1990-763x}}</ref>. Адносіцца да рэдкіх хвароб - падаграй пакутуюць тры чалавекі з тысячы.<ref>[https://otnogi.ru/bolezn/podagra/chto-eto-takoe.html Узнікненне падагры.]</ref> |
||
== Папярэджаньне == |
== Папярэджаньне == |
Вэрсія ад 20:49, 1 кастрычніка 2019
Падагра (стар.-грэц. ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладаньне соляў у суставах і тканках празь лішак мачавой кісьлі ад нястачы харчовых фэрмэнтаў для расшчапленьня ежы. Найчасьцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцьця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненьне хваробы выклікае артрыт, пашкоджаньне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасьці[1]. Адносіцца да рэдкіх хвароб - падаграй пакутуюць тры чалавекі з тысячы.[2]
Папярэджаньне
Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаваньне, піцьцё да 2,5 літру вады за суткі, ужыцьцё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і лугавой мінэральнай вады, адмаўленьне прыёму алькаголю і ўніканьне ўжываньня солі. Таксама карысна есьці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаваньні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.
Зь ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (вэнджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансэрвы, печань, тлустае мяса маладых жывёлаў, шакаляд і язык) і расьлінныя вырабы, што зьмяшчаюць мачавую кісьлю (сьвежыя бабовыя, квяцістая капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай зь лісьця брусьніцаў, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць зь ежы здор і лой[3].
Чыньнікі
Разьвіцьцю хваробы спрыяе зьменлівы расклад харчаваньня, ужываньне алькаголю (найперш віно і піва, што зьмяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджаньне выдзяляльнай сыстэмы, лускаваты лішай, абязводжваньне, атручаньне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэньне ў цесным абутку.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненьне і прыпуханьне сустава з наступным лушчэньнем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленьне сустава суправаджаецца ўтварэньнем сьвішчоў[4].
Крыніцы
- ^ Два піва і… адну падагру // Зьвязда : Газэта. — 27 траўня 2004. — № 129 (25142). — ISSN 1990-763x.
- ^ Узнікненне падагры.
- ^ Вольга Шаўко. Нага ў пастцы // Зьвязда : Газэта. — 1 сакавіка 2005. — № 36 (25368). — ISSN 1990-763x.
- ^ Вольга Цыбульская. Падагра — прыяцелька на ўсё жыцьцё // Краіна здароўя. — 10 ліпеня 2010. — № 33 (202). — С. 5.
Вонкавыя спасылкі
Падагра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |