Эўджэніё Мантале
Эўджэніё Мантале | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 кастрычніка 1896[1][2][3] |
Памёр | 12 верасьня 1981[5][6][7][…] (84 гады) |
Пахаваны | |
Бацькі | Domenico Montale[d][8] Giuseppina Ricci[d][8] |
Сужэнец | Друзіла Танці[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, перакладнік, палітык, бібліятэкар, празаік, рэдактар, музычны крытык, літаратурны крытык |
Мова | італьянская мова[9] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Эўджэ́ніё Манта́ле (па-італьянску: Eugenio Montale, 12 кастрычніка 1896, Генуя — 12 верасьня 1981, Мілян) — італьянскі паэт, празаік, літаратурны крытык. Пажыцьцёвы сэнатар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і камэрсанта. У юнацтве браў урокі сьпеваў, хацеў стаць опэрным сьпеваком. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. У 1920-х працаваў у флярэнтыйскім выдавецтве, у бібліятэцы. У 1938 пасьля адмовы ўступіць у фашысцкую партыю быў звольнены. У 1943 яго вершы былі нелегальна вывезеныя за мяжу і апублікаваны за мяжой (Швайцарыя). Пасьля вайны пераехаў у Мілян, супрацоўнічаў з газэтай «Кар’ерэ дэла Сэра» як літаратурны і музычны крытык.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1967 за заслугі перад італьянскай культурай Мантале атрымаў званьне пажыцьцёвага сэнатара, у 1975 яму была прысуджана Нобэлеўская прэмія па літаратуры. На вершы Мантале пісаў музыку італьянскі кампазытар Гафрэда Пэтрасі (1904—2003).
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ossi di seppia / Панцыры каракаціц (1925)
- Le occasioni / Абставіны (1939)
- Finisterre / Фіністэрэ(1943)
- Farfalla di Dinard / Дынарскі матылёк (1956, вершы ў прозе)
- La bufera e altro / Бура і іншае (1956)
- Satura / Сатура (1971)
- Mottetti / Мэтэцьці (1973)
- Quaderno di quattro anni / Сшытак за чатыры гады (1977)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сон вязня: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Шаўня А. А. — Мн., 1974.
- Вугор: (верш) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Барадулін Р. — Мн., 1974.
- Узбярэжная; Твой парыў: (вершы) // Ад вежаў Ферары / Пераклад з італьянскай мовы Стральцоў М. — М., 1974.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ BeWeB
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ Монтале Эудженио // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Eugenio Montale // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Eugenio Montale // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Eugenio Montale // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б https://www.archiviodistatomilano.beniculturali.it/getFile.php?id=2384
- ^ Montale, Eugenio, 1896-1981 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эўджэніё Мантале — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 12 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Генуі
- Памерлі 12 верасьня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Міляне
- Пахаваныя ў Італіі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- Ляўрэаты прэміі „Залаты вянок“
- Італьянскія літаратары
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны