Перайсьці да зьместу

Спаса-Прэабражэнская царква (Пружаны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Спаса-Прэабражэнская царква
Краіна Беларусь
Места Пружаны
Каардынаты 52°33′7.95″ пн. ш. 24°26′47.6″ у. д. / 52.5522083° пн. ш. 24.446556° у. д. / 52.5522083; 24.446556Каардынаты: 52°33′7.95″ пн. ш. 24°26′47.6″ у. д. / 52.5522083° пн. ш. 24.446556° у. д. / 52.5522083; 24.446556
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская[1] 
Тып будынка царква
Дата заснаваньня 1861
Апошні плябан Ігар Мрыхін
Стан адноўленая
Спаса-Прэабражэнская царква на мапе Беларусі
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква
Спаса-Прэабражэнская царква на Вікісховішчы

Спа́са-Прэабражэ́нская царква́праваслаўная царква ў Пружанах, асьвечаная ў гонар Перамяненьня Гасподняга.

Драўляная царква, нямецкі здымак часоў Першай сусьветнай вайны. Згарэла ў Другую сусьветную вайну

Драўляная царква паўстала ў 1861 року (паводле іншых зьвестак — у 1878) на праваслаўных могілках Пружанаў, на месцы даўняе Сьвята-Духаўскай царквы[2]. Сродкі на пабудовы былі сабраныя прыхаджанамі з ініцыятывы мясцовага протаярэя Мікалая Жуковіча.

Адбудаваная драўляная царква, 1989-1991

Згарэла ў 1941. У 1943 адбудаваная.[3]

Адбудаваная драўляная царква, 1989-1991. Від з боку могілак

Згарэла ў канцы XX стагодзьдзя, у 2000 пачалося будаўніцтва каменнай царквы[4]. Адкрытая наноў 14 жніўня 2003[5].

Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, на даху разьмешчаны 8-гранны барабан з купалам. Да асноўнага аб’ёму прымыкаюць прытвор і апсыда.

Каля драўлянае царквы стаяла званіца.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Брестская епархия pravoslavie.by (рас.)
  2. ^ Щербаков Ярослав Александрович. (23 верасьня 2012) Улица первая. Тормасова (рас.) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД. Праверана 1 кастрычніка 2012 г.
  3. ^ Спаса-Праабражэнская царква ў Пружанах Radzima.org
  4. ^ Спаса-Праабражэнская царква ў Пружанах Radzima.org
  5. ^ Юбілейныя даты // Раённыя будні. — 31 ліпеня 2013. — № 59 (9604). — С. 5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]