Мікалай Жуковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жуковіч.
Мікалай Жуковіч.

Мікала́й Жуко́віч (10 студзеня [ст. ст. 28 сьнежня 1826] 1827, Дывін Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя29 ліпеня 1908, Пружаны, Расейская імпэрыя) — праваслаўны сьвятар, пружанскі дабрачынны (1877—1908).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 28 сьнежня 1827 году ў мястэчку Дывін Кобрынскага павету (цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.

Скончыў Літоўскую духоўную сэмінарыю (1849), рукапакладзены ў сан дыякана. 28 лістапада 1849 хіратаваны ў сан ярэя Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Пружанах. Неўзабаве пасьля пабудовы сабору Аляксандра Неўскага мітрафорны протаярэй Мікалай Жуковіч стаў яго настаяцелем.

Пра адносіны жыхароў Пружанаў да сьвятара сьведчыць факт паднясеньня ў дзень ягонага пахаваньня вянка з жывых кветак ад жыдоўскага насельніцтва места з надпісам: «Ад пружанскае жыдоўскае грамады справядліваму і гуманнаму протаярэю Мікалаю Жуковічу». Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сын Платон (18571919) — расейскі гісторык, прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэміі, чалец-карэспандэнт Расейскае Акадэміі навук.
  • Сын Барыс — служыў памочнікам архіварыюса Сьв. Сынода, уваходзіў у склад Камісіі па разборы і апісаньні архіву Сьв. Сынода, удзельнічаў у апісаньні 2-га і складаў апісаньне 3-га тамоў «Архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў», браў удзел у складаньні «Апісаньня архіва Аляксандра-Неўскай лаўры за часам імпэратара Пятра Вялікага».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]