Перайсьці да зьместу

Фэрдынанд I Габсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрдынанд I Габсбург
імпэратар і кароль
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 сакавіка 1503(1503-03-10)[1][2][3][…] або 10 сакавіка 1503[4],
Памёр 25 ліпеня 1564(1564-07-25)[1][2][3][…] (61 год) або 25 ліпеня 1564[4] (61 год),
Пахаваны
Нашчадкі Лізавета Аўстрыйская, Максіміліян II Габсбург[d][6], Ганна Аўстрыйская[d][6], Фердынанд II[d], Марыя Аўстрыйская[d], Магдаліна Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская[d], Элеанора Аўстрыйская[d], Маргарэт Аўстрыйская[d][3], Іаган Аўстрыйскі[d][3], Барбара Аўстрыйская[d], Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[d][6], Урсула фон Габсбург[d][3], Алена Аўстрыйская[d] і Іаана Аўстрыйская[d][6]
Дынастыя Габсбургі
Сужэнец Ганна Ягелонка[d][6]
Бацька Філіп I Прыгожы[d][6]
Маці Хуана I Вар’ятка[6]
Узнагароды
ордэн Падвязкі рыцар ордэна Залатога руна
Фэрдынанд I Габсбург

Фэрдына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521 году, кароль рымлянаў з 1531 году, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі з 1556 году.

Актыўны ўдзельнік (Шмалькальдэнская вайна 1546—1548 гадоў і інш.) барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Нямеччыне, якая падрывала пазыцыі імпэратарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоўнай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі і гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасаваньня цэлібату і наданьня міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятараў заключэньня Аўгсбурскага рэлігійнага міру 1555 году.

На венскім кангрэсе 1515 году ў выніку дыпляматычнай місіі Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Радзівіла Старога), які атрымаў за гэта тытул імпэрскага князя, дасягнутая дамоўленасьць аб шлюбе Фэрдынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэскага і вугорскага караля Ўладзіслава Ягелона, унучкай Казіміра IV (шлюб заключаны ў 1521 годзе), і аб магчымасьці пераходу Чэхіі і Вугоршчыны ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 і з 1553) жанаты з дачкамі Фэрдынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) і Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасьля разгрому Вугоршчыны туркамі пры Мохачы ў 1526 годзе і гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фэрдынанд абраны каралём Чэхіі і Вугоршчыны, што выклікала сэрыю грамадзянскіх войнаў паміж прыхільнікамі яго і вугорскага магната Янаша Запольяі, таксама абранага вугорскім каралём і падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіў рух за незалежнасьць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладаньняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс.

Карыстаўся папулярнасьцю ў «сэпаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадзтва, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні ў 1528 годзе адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астроскага, які сымпатызаваў Запольяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяньнях на баку Фэрдынанда, як, напрыклад, І. Перасьветаў, які ў 1535 годзе быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 годзе Ільля Астроскі, насуперак рашэньням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фэрдынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турэччынай.

У 1535—1539 гадах у батанічным садзе Фэрдынанда ў Празе працаваў Францішак Скарына, па некаторых зьвестках, быў ягоным асабістым лекарам.

  1. ^ а б в г д е Ferdinand I // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г д е Fernando I de Alemania // Diccionario biográfico español (гішп.)Real Academia de la Historia, 2011.
  3. ^ а б в г д е ё ж з Lundy D. R. Ferdinand I von Habsburg, Holy Roman Emperor // The Peerage (анг.)
  4. ^ а б в г д е Ferdinand I. Habsburský, 1503-1564 // https://tritius.kmol.cz/authority/868568 (чэс.)
  5. ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #118532502 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  6. ^ а б в г д е ё Kindred Britain

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]