Перайсьці да зьместу

Управа КДБ па Гомельскай вобласьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласьці
Відвыканаўчая ўлада
Праўны станустанова
ЗадачаВыкананьне дзяржаўных патрэбаў
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеСьцяг Беларускай ССРБеларусь, Гомельская вобласьць, Гомель
Дзейнічае ў месцахСьцяг БеларусіБеларусь, Гомельская вобласьць
Службовыя мовырасейская, беларуская
Галоўная ўправаКДБ РБ
Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыУУС Гомельскага аблвыканкаму
Гомельскі абласны суд
Колішняя назваУправа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі СССР па Гомельскай вобласьці

Управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласьці — управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі. Акруга дзейнасьці — Гомельская вобласьць.

  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[1].
  1. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.