Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі лац. Uładzimier Zialenski | |
6-ы прэзыдэнт Украіны | |
---|---|
20 траўня 2019 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Дзяніс Шмыгаль |
Папярэднік: | Пятро Парашэнка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
25 студзеня 1978[1][2] (46 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Алена Зяленская[d][7] |
Дзеці: | Кірыл Зяленскі[d] і Аляксандра Зяленская[d] |
Бацька: | Аляксандар Зяленскі[d] |
Маці: | Рыма Зяленская[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Тэлетрыюмф[d] Дзяржаўная прэмія Аляксандра Дубчака[d] (27 сакавіка 2022) Чалавек року паводле Financial Times[d] (2022) асоба году паводле часопіса Time[d] (2022) Прэмія Барыса Нямцова[d] прэмія імя Андрэя Сахарава прэмія „Профіль у адвазе“[d] (2022) Прэмія сусьветнага грамадзяніна[d] (2023) узнагародная зброя[d] |
Уладзі́мер Зяле́нскі (па-ўкраінску: Володимир Олександрович Зеленський; нар. 25 студзеня 1978, Крывы Рог) — украінскі шоўмэн, камэдыйны актор, рэжысэр, прадусар, сцэнарыст і палітычны дзеяч. Мастацкі кіраўнік і лідэр студыі «Квартал-95». Быў сябрам праўленьня і генэральным прадусарам тэлеканалу «Интер» (2010—2012)[8]. Шосты прэзыдэнт Украіны (з 2019 году).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Крывым Рогу[9]. Бацька Ўладзімера — кандыдат тэхнічных навук і прафэсар інфарматыкі аднаго з ВНУ. Уладзімер зь дзяцінства хацеў стаць дыпляматам і ня думаў пра творчую кар’еру. У студэнцкія гады захапіўся КВЗ і заснаваў свой тэатар «Беспрытульнік».
КВЗ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разам з Аляксандрам Пікалавым, Дзянісам Манжосавым і Юрыем Карпавым у далейшым заснаваў студыю «95-ы квартал», якая была адкрыта ў 1997 годзе. З 1998 па 2003 гады каманда «95-й квартал» пасьпяхова выступала ў Найвышэйшай лізе КВЗ і ў далейшым пераехала ў Маскву. Там каманды заняліся арганізатарскай дзейнасьцю, праводзілі сьвяты і карпаратыўныя вечары, працавалі над сцэнарыямі для тэлеперадачаў, канцэртаў і фільмаў. У 2003 годзе з-за канфлікту зь фірмай «АМиК» каманда разам зь Зяленскім сышла з КВЗ.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 2018 году ў інтэрвію ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону ён паведаміў аб намеры яго партыі «Слуга народу» ўдзельнічаць у будучых парлямэнцкіх выбарах, пры гэтым разважаючы аб магчымым удзеле ў папярэдніх гэтаму прэзыдэнцкіх выбарах. У той жа час ім была агучана пазыцыя па ключавых тэмах будучых выбараў: траншы МВФ, Тамас, дэкамунізацыі, вайна на Данбасе, моўнае пытаньне, стаўленьне да алігархаў, магчымае ўступленьне краіны ў Эўразьвяз і НАТА[10].
31 сьнежня 2018 году за некалькі хвілін да Новага году Зяленскі на тэлеканале «1+1» зьвярнуўся да ўкраінцаў, дзе заявіў, што будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Ўкраіны[11][12]. Пры гэтым дзеля такой падзеі на больш позьні час было перасунута традыцыйнае віншаваньне прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі (пазьнейшыя заявы Зяленскага аб тэхнічнай памылцы аспрэчваліся прэс-службай «1+1», дзе заявілі, што гэта сьвядомы крок каналу[13][14]).
У студзені 2019 году журналісты праграмы «Схемы» знайшлі ва ўкраінскага коміка Ўладзімера Зяленскага кінабізнэс у Расеі. Гэта тры фірмы, якія займаюцца вытворчасьцю кіно і тэлевізійных праграм: «Вайсбэрг пікчэрз», «Плятынумфільм» і «Грын Філмс». Заснавальнік усіх трох кампаніяў — зарэгістраваная на Кіпры Green Family Ltd. Яна ж — сузаснавальнікам ТАА «Квартал 95», канчатковым бэнэфіцыярам якога пазначаны Ўладзімер Зяленскі і яго партнэры[15].
21 студзеня 2019 году партыя «Слуга народу» вылучыла Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты[16]. У інтэрвію «Ўкраінскай праўдзе», што выйшла ў той самы дзень, Зяленскі заявіў, што ў выпадку перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах ён будзе дамаўляцца аб спыненьні агню на Данбасе [17]. Як адзначае выданьне: «Каманда Зяленскага вядзе нестандартную прэзыдэнцкую кампанію, якая нагадвае не палітычны працэс, а шоў агульнанацыянальнага маштабу. Іх ідэя заключаецца ў тым, каб асьвятляць выбарчую гонку ледзь не ў жывым этэры ў сацсетках і ў фармаце відэаблёгу, які пачне выходзіць ужо ў лютым»[18].
Напрыканцы студзеня 2019 году Зяленскі ўпершыню выйшаў на першае месца ў некаторых перадвыбарных апытанках. Паводле зьвестак апытаньня трох сацыялягічных кампаніяў (Цэнтар сацыяльных і маркетынгавых дасьледаваньняў «Соцыс», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Цэнтар Разумкова), ва Ўладзімера Зяленскага было 23% галасоў выбаршчыкаў, у Парашэнкі — 16,4%, у Цімашэнкі — 15,7%[19]. Паводле зьвестак апытаньня групы «Рэйтынг», у Зяленскага было 21,9% галасоў рэспандэнтаў, у Цімашэнка — 19,2%, у Парашэнкі — 14,8% [20]. У апытаньні фонду «Украінская палітыка», праведзенага сумесна з дасьледчай групы Інстытуту маркетынгу, у Зяленскага было 18,5%, у Цімашэнкі — 17,1%, у Парашэнкі — 16,9%[21].
Напачатку лютага рэйтынг Зяленскага вырас да 26,9% у апытаньні Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі[22] і да 28% у апытаньні Greenberg Quinlan Rosner Reseach[23][24], а ў сярэдзіне сакавіка палітык стаў абсалютным лідэрам прэзыдэнцкай гонкі, набраўшы 34% галасоў у апытаньні «Перадавых прававых ініцыятыў»[25].
18 сакавіка 2019 году кандыдат Зяленскі абвясьціў, што ў яго каманду ўвойдуць былы міністар фінансаў Украіны Аляксандар Данілюк, экс-міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Айварас Абромавічус, народны дэпутат Сяргей Лешчанка і саўладальнік «Новай Пошты» Вячаслаў Клімаў[26].
Зяленскі абяцаў, што будзе займаць прэзыдэнцкі пост толькі адзін тэрмін і плянуе правесьці рэфэрэндумы, каб пазбавіць недатыкальнасьці парлямэнтарыяў, судзьдзяў і самога прэзыдэнта[27].
Прэзыдэнцкія выбары 2019 году
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 сакавіка, у дзень галасаваньня, паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, які супольна праводзілі Фонд «Дэмакратычныя ініцыятывы», Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі і Ўкраінскі цэнтар эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, лідэрам першага туру галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны стаў Зяленскі з 30,4%. Дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка з падтрымкай 17,8% апытаных заняў 2-е месца, а лідэрка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка з 14,2% галасоў на 3-м месцы[28]. Інагурацыя адбылася 20 траўня, пасьля яе Зяленскі зьвярнуўся да дэпутатаў і народа Ўкраны і між іншым заявіў пра намер распусьціць Вярхоўную Раду[29][30].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wolodymyr Selenskyj // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Zelens‘kyj, Volodymyr Oleksandrovyč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б https://www.britannica.com/biography/Volodymyr-Zelensky
- ^ а б Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б Ray M. Volodymyr Zelensky // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б ЗЕЛЕНСКИЙ ВЛАДИМИР АЛЕКСАНДРОВИЧ // Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ^ https://24tv.ua/volodimir_zelenskiy_yde_v_prezidenti_ukrayini_2019_reyting_biografiya_skandali_n1051052
- ^ Зеленский назначен продюсером «Интера»
- ^ https://kryvyi-rih-yes.com.ua/uk/articles/kryvyj-rig-batkivshhyna-prezydenta-iz-zaliznym-harakterom
- ^ Гала Скляревская (2018-12-28) О чем не спросил Гордон у Зеленского-кандидата Праверана 2019-01-23 г.
- ^ Владимир Зеленский: Я иду в Президенты Украины!
- ^ Зеленский начал открытую президентскую кампанию и собирает людей в команду: видео 24tv.ua
- ^ Роман Кравец, Эльдар сарахман. (2019-01-21) Владимир Зеленский: 1 апреля – офигенный день для победы клоуна Праверана 2019-01-23 г.
- ^ «1+1» спростував припущення Зеленського про «технічну помилку» з новорічним привітанням президента Праверана 2019-01-23 г.
- ^ Журналісты знайшлі ва ўкраінскага коміка, які ідзе ў прэзыдэнты, кінабізнэс у Расеі, Радыё Свабода, 18 студзеня 2019
- ^ Коміка Зяленскага вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны, Радыё Свабода, 21-01-2019
- ^ https://gordonua.com/news/politics/zelenskiy-o-vozmozhnyh-peregovorah-s-putinym-po-donbassu-mne-kazhetsya-chto-mozhno-dogovoritsya-pervoe-perestat-ubivat-677189.html
- ^ https://www.pravda.com.ua/rus/articles/2019/01/21/7204341/
- ^ Сацыёлагі: Зяленскі вырваўся ў лідары прэзідэнцкага рэйтынгу ва Украіне, Наша Ніва, 31-01-2019
- ^ Рейтинги кандидатов в президенты Украины 2019, последние на сегодня
- ^ Лидер президентской гонки — Зеленский, на втором месте Тимошенко, Вилкул обошел Бойко — опрос
- ^ Зеленский уходит в отрыв. О чём говорят последние рейтинги, 13 лютага 2019
- ^ Свежий соцопрос Зеленский с большим отрывом опережает Порошенко и Тимошенко — Новости Украины
- ^ Выборы на Украине. Зеленский побеждает, Порошенко богатеет, а Вилкул и Кива пиарятся, 13 лютага 2019
- ^ Опрос: Зеленский стал абсолютным лидером президентской гонки на Украине
- ^ Владимир Зеленский озвучил имена членов своей команды
- ^ The American Interest (США): Владимир Зеленский — украинская противоположность Трампа, 28.03.2019
- ^ Выбары ва Ўкраіне: паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу ў другі тур выходзяць Зяленскі і Парашэнка, Радыё Свабода, 31-03-2019
- ^ Зяленскі прыняў прысягу і заявіў пра роспуск Вярхоўнай Рады, Радыё Рацыя, 20-05-2019
- ^ Зеленский распускает Верховную Раду и призывает отменить закон о депутатской неприкосновенности, Intex-press, 20-05-2019
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Узнагароджаныя ордэнам Віестура
- Кавалеры ордэна Белага ільва
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага з залатым ланцугом
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Кабінэту міністраў Украіны
- Людзі году часопісу «Time»
- Ляўрэаты прэміі імя Сахарава
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Украінскія акторы
- Украінскія кінарэжысэры
- Украінскія рэжысэры
- Украінскія сцэнарысты
- Украінскія палітыкі
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўкраіны
- Акторы-палітыкі
- Прэзыдэнты Ўкраіны