Слуга народу (партыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Слуга народу
укр. Слуга народу
Лідэр партыі Іван Баканаў
Заснавальнік Яўген Юрдыга
Дата заснаваньня 2 сьнежня 2017
Штаб-кватэра 04053, Кіеў
вул. Сечавых стральцоў, 77, офіс 728[a]

«Слуга народу» — украінская палітычная партыя, раней звалася «Партыя рашучых зьменаў» (па-ўкраінску: Партія рішучих змін)[1]. Афіцыйная рэґістрацыя адбылася 2 сьнежня 2017 року. Арґанізацыя названая паводле аднайменнага расейскамоўнага[b] камэдыйнага сэрыялу (2015 — дагэтуль) ды фільму (2017 року)[2][3] вырабніцтва студыі «Квартал-95».

На думку некаторых украінскіх экспэртаў, найбліжэйшымі канкурэнтамі лідэра партыі «Слуга народу» Ўладзімера Зяленскага ёсьць прарасейскія палітыкі ды папулісты.[4]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Мін’юсту, партыя была зарэґістраваная 13 красавіка 2016 року пад назваю «Партыя рашучых зьменаў». Тады яе кіраўніком быў Яўген Юрдыга.[5]

На 27 лістапада 2018 року кіраўніком арґанізацыі ёсьць Іван Баканаў, які таксама ёсьць кіраўніком украінскае гумарыстычнае студыі «Квартал 95» з 2013 року[6].

Па справаздачы партыі за другі квартал 2018 року, яна бескаштоўна карыстаецца офісам на 4 м² у Кіеве (якая прадастаўляе ў карыстаньне спонсар), не валодае аніякімі сродкамі і не праводзіць ніякіх выплатаў[7].

У сьнежні 2017 року 4 % украінцаў, апытаных Фондам «Дэмакратычнае ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыяляґічнаю службаю Цэнтрам Разумкова, заявілі[8] пра гатоўнасьць прагаласаваць на парлямэнцкіх выбарах за «Слугу народу», а ў траўні 2018 року — 5 %[9]. У сьнежні 2018 року за партыю былі гатовыя аддаць свае галасы 8,3 %[10] апытаных.

У студзені 2019 року, згодна з расьсьледаваньнем выданьня Галоўкам, партыя заставалася віртуяльнаю — аніякае дзейнасьці па адрэсе, дзе партыя здымае памяшканьне, не вялося.[11]

Удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2019[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У студзені 2019 году партыя «Слуга народу» вылучыла Ўладзімера Зяленскага кандыдатам у прэзыдэнты Ўкраіны на прэзыдэнцкіх выбарах 2019 року.[12]

На думку палітоляґа Міхайла Басараба, лідэр партыі «Слуга народу», Уладзімер Зяленскі «прынясе больш клопатаў прарасейскім палітыкам і папулістам, […] паколькі ён ёсьць іх найбліжэйшым канкурэнтам» і адцягне на сябе «частку прарасейскіх і ласых на дэмаґоґію выбарцаў».[4]

На думку журналістаў Радыё «Свабода», па стане на канец 2018 року пра палітычныя погляды лідэра партыі «Слуга народу» Зяленскага зрабіць высновы можна толькі зь яго неадназначных выказваньняў на тэму ўкраінскае мовы:[13]

Не праблема размаўляць украінскаю. І гэта ні ў якім разе, і гэта найгалоўнейшае, ня зьвязана з моўнымі пытаньнямі, перавагамі або любоўю да чагось. Але, мне так здаецца, што гэта не прынцыповыя рэчы. Я ведаю ўкраінскую мову. Але я ня думаю ёю вольна. Я перакладаю. Так, я магу з вамі размаўляць украінскаю моваю, але праблема ў тым, што я перакладаю. І гэта прыкметна – я раблю паўзу. А я дужа паважаю ўкраінскую мову!

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Раней: Пячэрскі спуск, 3, оф. 12
  2. ^ у сэрыяле ды фільме таксама прысутнічае невялікая колькасьць рэплікаў украінскаю

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Партія Рішучих змін» змінила назву на «Слуга народу»  Праверана 2017-12-10 г.
  2. ^ З’явилася політична партія під назвою «Слуга Народу»(укр.)  Праверана 2017-12-10 г.
  3. ^ У Мін’юсті зареєстрували партію “Слуга народу”(укр.)  Праверана 2018-11-27 г.
  4. ^ а б Зеленський жартує всерйоз. «Критика і наступ на політиків це добре, але для перемог замало — необхідно сформувати команду», — експерт // День, 26 грудня 2018
  5. ^ “Слуга народу”: Зеленський не відповідає народу, чи піде партія на вибори(укр.) Праверана 2018-11-27 г.
  6. ^ В Україні з’явилася політична партія «Слуга народу»(укр.)  Праверана 2017-12-10 г.
  7. ^ ЗВІТ політичної партії «Слуга народу» про майно, доходи, витрати і зобов’язання фінансового характеру
  8. ^ Громадська думка, грудень-2017: виборчі рейтинги і рейтинги довіри(укр.) Праверана 2018-11-27 г.
  9. ^ Виборчі рейтинги: травень-2018
  10. ^ Виборчі рейтинги: січень-2019
  11. ^ «Слуга народу» ожив. Партія Зеленського отримала перші гроші на рахунок // Glavcom.ua, 8 січня 2019
  12. ^ Партія «Слуга народу» висунула Володимира Зеленського кандидатом у президенти // 24, 21 січня 2019
  13. ^ 5 відносно нових партій. Парламентські вибори-2019 // Радіо свобода, 15 листопад 2018