Тамаш Ваўжэцкі
Тамаш Ваўжэцкі | ||||
Галоўнакамандуючы Нацыянальнымі Узброенымі Сіламі | ||||
---|---|---|---|---|
12 кастрычніка 1794 — 19 лістапада 1794 | ||||
Папярэднік: | Тадэвуш Касьцюшка | |||
Наступнік: | пасада скасаваная | |||
Міністар юстыцыі Царства Польскага | ||||
1815 — 5 жніўня 1816 | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
7 сакавіка 1753 м. Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, ВКЛ | |||
Памёр: |
5 жніўня 1816 (63 гады) Відзы Лоўчынскія Новаалександраўскі павет, Літоўска-Віленская губэрня, Расейская імпэрыя | |||
Сужэнец: | Юзэфа з Пацаў[d][1] | |||
Бацька: | Тамаш Ваўжэцкі[d][2] | |||
Маці: | Барбара з Тызэнгаўзаў[d] | |||
Узнагароды: |
| |||
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ваўжэцкі.
Тама́ш Ваўжэ́цкі (7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводзтва, (цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласьці) — 5 жніўня 1816, Відзы-Лаўчынскія, Новаалександраўскі павет) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1794 году.
Сын Тамаша Ваўжэцкага й Барбары з Тызэнгаўзаў [3].
Навучаўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасьля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава (1786)[4]. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага павету на Чатырохгадовым Сойме Рэчы Паспалітай 1788—1792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцьці канстытуцыі. У пачатку Паўстаньня 1794 году дзейнічаў у чыне генэрала ў Браслаўскім павеце, потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Берасьцем. Пасьля паланеньня Т. Касьцюшкі ўзначаліў усё паўстаньне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зьняволеньні. Пасьля ўступленьня на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. Зь цягам часу зьмяніў сваю арыентацыю на прарасейскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сэнатара, ваяводы і міністра юстыцыі.
Пахаваны ў Відзах. Памяць пра Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музэі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 300. — 377 с.
- ^ Złota księga szlachty polskiej. R.4 — С. 413.
- ^ M.J. Minakowski, Ci wielcy Polacy to nasza rodzina, wyd. 3, Dr Minakowski Publikacje Elektroniczne, Kraków 2008, ISBN 83-918058-5-9
- ^ Zbigniew Dunin-Wilczyński, Order Św. Stanisława, Warszawa 2006, s. 193.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Szyndler Bartłomiej. Tomasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania Kościuszkowskiego. Warszawa. 1976.
- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1753 годзе
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1816 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава
- Сябры Найвышэйшай Літоўскай Рады
- Нарадзіліся ў 1759 годзе
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Генэралы Рэчы Паспалітай
- Удзельнікі Вялікага Сойму 1788—1792
- Сябры Згуртаваньня прыхільнікаў урадавай канстытуцыі
- Удзельнікі паўстаньня 1794 году