Перайсьці да зьместу

Суд Ленінскага раёну (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суд Ленінскага раёну м. Менск
Даведка
ПапярэднікСуд Ленінскага раёну БССР
Дата ўтварэньня25 жніўня 1991 (33 гады таму)
Віддзяржаўная ўстанова
Задачакараньне за злачынствы,
разгляд грамадзянскіх справаў
Сядзіба220045 Беларусь, м. Менск, вул. Сямашка, д. 33
Дзейнічае ў месцахЛенінскі раён м. Менск
Службовыя мовырасейская, беларуская
СтаршыняДзянкевіч Андрэй Казіміравіч
НамесьнікЗапасьнік Марына Сьвятаславаўна
НамесьнікБролішс Ірэна Язэпаўна
УправаМенскі гарсуд
Галоўная ўправаВярхоўны суд
Прэзыдэнт
Зьвязаныя службыПракуратура
СК РБ
міліцыя
ДПК РБ
КДБ РБ
Адвакатура
Юстыцыя
Старонка ў сецівеСтаронка ў сеціве

Суд Ленінскага раёну м. Менск[1] — орган судовай улады Рэспублікі Беларусь, які разглядае крымінальныя справы й грамадзянскія справы і выносіць па іх абавязковыя пастановы.

Суд мае наступныя пасады:

Увесь асабовы склад прызначаецца Прэзыдэнтам Беларусі і звальняецца таксама Прэзыдэнтам.

У адпаведнасьці з правам Беларусі раённы суд можа спраўляць наступныя дзеяньні:

  • разглядае грамадзянскія, крымінальныя справы і справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях:
    • ў межах сваёй кампетэнцыі ў якасьці суда першай інстанцыі,
    • па новых абставінах;
  • вывучае і абагульняе судовую практыку;
  • вядзе і аналізуе судовую статыстыку;
  • можа спраўляць іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Беларусі.

Раённы суд можа разглядаць любую грамадзянскую і крымінальную справу, якую прыняў для разгляду.

Па стане на 26 красавіка 2022 году ўправа суду:

Пасада Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
судзьдзя,
старшыня суда
Дзянкевіч Андрэй Казіміравіч
судзьдзя,
Намесьнік
Запасьнік Марына Сьвятаславаўна
судзьдзя,
Намесьнік
Бролішс Ірэна Язэпаўна

Аддзел прымусовага выкананьня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Суд мае службу па выкананьню сваіх пастановаў па грамадзянскіх і адміністрацыйных справах. Пастановы па крымінальных справах спраўляюцца міліцыяю.

Аддзел прымусовага выкананьня спаганяе:

  • навязкі
  • спраўляе пастановы суду ў выглядзе дзеяньняў (вяртае рэч уласьніку і г. д.).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]