Перайсьці да зьместу

Станіслаў Нарушэвіч (сын Крыштапа)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Нарушэвіч

Герб «Вадвіч»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1610
Памёр 27 траўня 1650
Род Нарушэвічы
Бацькі Крыштап Нарушэвіч
Альжбета з Шымковічаў
Жонка Ганна з Сапегаў
Дзеці Канстанцыя, Яна Тэадора

Станіслаў Нарушэвіч (? — 27 траўня 1650) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (з 1630) і рэфэрэндар свецкі вялікі літоўскі (1642—1650).

Трымаў Лідзкае (1629—1646), і Навадворскае староствы (з 1630).

Прадстаўнік шляхецкага роду Нарушэвічаў гербу «Вадвіч», сын Крыштапа, падскарбія вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шымковічаў. Меў братоў Яна і Аляксандра Крыштапа.

У 1622 навучаўся ўва ўнівэрсытэце Інгальштата (Нямеччына). Служыў пры двары Жыгімонта Вазы. Абіраўся паслом на соймы 1632 (удзельнічаў у элекцыі Уладзіслава Вазы), 1633, 1637, 1648, 1649. Быў даверанай асобай Сапегаў на каралеўскім двары[1].

Ажаніўся з Ганнай (каля 1615 — 1668), дачкой аршанскага старосты Аляксандра Сапегі. У шлюбе меў дачок Канстанцыю, якая была замужам за Уладзіславам Карэнгам, і Яну Тэадору, якая выйшла сьпярша за кашталяна смаленскага Яна Ісайкоўскага, а потым за гетмана польнага літоўскага Яна Агінскага. Яна Тэадора атрымала значныя маёнткі (Круглае, Бешанковічы і іншыя) па сваёй маці (тая зрабілася адной з спадкаемніц памерлага ў 1656 родзіча Казімера Льва Сапегі) і ўнесла іх у род Агінскіх.

  1. ^ Пазднякоў В. Нарушэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 349.