Леў Троцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bacian (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Kipryda (гутаркі | унёсак)
дата нарадж па старым стылі+дробныя
Радок 1: Радок 1:
[[Выява:Leon trotsky.jpg|міні|200пкс|Леў Троцкі]]
[[Выява:Leon trotsky.jpg|міні|200пкс|Леў Троцкі]]


'''Тро́цкі, Леў Даві́давіч''' (сапраўднае імя '''Бранштэйн, Лейба Давідавіч''') ([[расейская мова|па-расейску]]: ''Лев Давидович Троцкий (Лейба Давидович Бронштейн)'') ([[7 лістапада]] [[1879]] – [[21 жніўня]] [[1940]]) — [[Расея|расейскі]] рэвалюцыянэр, адзін з галоўных тэарэтыкаў расейскага [[сацыялізм]]у і актыўны ўдзельнік [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], народны камісар замежных спраў [[СССР]], адзін з найбліжэйшых паплечнікаў [[Уладзімір Ленін|Уладзіміра Леніна]] і лідэр антысталінскай апазыцыі ў камуністычнай партыі ў [[1920-я]] гады.
'''Тро́цкі, Леў Даві́давіч''' (сапраўднае імя '''Бранштэйн, Лейба Давідавіч''') ([[расейская мова|па-расейску]]: ''Лев Давидович Троцкий (Лейба Давидович Бронштейн)'') ([[26 кастрычніка]] ([[7 лістапада]]) [[1879]] – [[21 жніўня]] [[1940]]) — [[Расея|расейскі]] рэвалюцыянэр, адзін з галоўных тэарэтыкаў расейскага [[сацыялізм]]у і актыўны ўдзельнік [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], народны камісар замежных справаў [[СССР]], адзін з найбліжэйшых паплечнікаў [[Уладзімір Ленін|Уладзіміра Леніна]] і лідэр антысталінскай апазыцыі ў камуністычнай партыі ў [[1920-я]] гады.


==Біяграфія==
==Біяграфія==
===Дзяцінства й маладосьць===
===Дзяцінства й маладосьць===
[[Выява:LeonTrotsky1897.jpg|міні|200пкс|Леў Троцкі. 1897 год.]]
[[Выява:LeonTrotsky1897.jpg|міні|200пкс|Леў Троцкі. 1897 год.]]
Леў Бранштэйн нарадзіўся [[7 лістапада]] [[1879]] года ў сяле Янаўка, на [[Украіна|Ўкраіне]], у сям'і Давыда і Ганны Бранштэйн. Яго бацька меў уласную гаспадарку, а маці паходзіла з сям’і габрэйскіх інтэлігентаў. Ва ўзросьце васьмі гадоў Леў паехаў вучыцца ў [[Адэса|Адэсу]], дзе жыла сям'я пляменьніка яго маці. У [[1896]] годзе Леў Бранштэйн апынуўся ў [[Мікалаеў|Мікалаеве]]. Там ён зьбіраўся працягнуць сваю адукацыю, аднак менавіта там ён пазнаёміўся з расейскімі сацыялістамі, стаў наведваць іх таемныя зборы, вывучаць [[марксізм]]. Пасьля недоўгачасовай вучобы ў Адэскім унівэрсытэце Леў вярнуўся ў Мікалаеў з намерам працаваць у падпольных сацыялістычных арганізацыях.
Леў Бранштэйн нарадзіўся [[7 лістапада]] ([[Юліянскі каляндар|па старым стылі]]) [[1879]] года ў сяле Янаўка, на [[Украіна|Ўкраіне]], у сям'і Давіда і Ганны Бранштэйн. Яго бацька меў уласную гаспадарку, а маці паходзіла зь сям’і габрэйскіх інтэлігентаў. Ва ўзросьце васьмі гадоў Леў паехаў вучыцца ў [[Адэса|Адэсу]], дзе жыла сям'я пляменьніка яго маці. У [[1896]] годзе Леў Бранштэйн апынуўся ў [[Мікалаеў|Мікалаеве]]. Там ён зьбіраўся працягнуць сваю адукацыю, аднак менавіта там ён пазнаёміўся з [[Расея|расейскімі]] [[сацыялізм|сацыялістамі]], стаў наведваць іх таемныя зборы, вывучаць [[марксізм]]. Пасьля нядоўгай вучобы ў Адэскім унівэрсытэце Леў вярнуўся ў Мікалаеў з намерам працаваць у падпольных сацыялістычных арганізацыях.


===Да 1917 года===
===Да 1917 года===
У [[1898]] годзе Леў Бранштэйн быў упершыню арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць і правёў наступныя чатыры з паловай гады ў турме, а затым на пасяленьні ў [[Сыбір]]ы. У [[1902]] годзе Троцкі ўцёк з высылкі па падробленым пашпарце на імя Троцкага, якое і стала ягоным рэвалюцыйным псэўданімам. З Сыбіры ён накіраваўся ў [[Лёндан]], дзе далучыўся да расейскіх сацыял-дэмакратаў, пазнаёміўся з [[Уладзімір Ленін|Уладзімірам Ульянавым]] (Леніным) і пачаў працаваць у газэце «Іскра» («''Искра''»).
У [[1898]] годзе Леў Бранштэйн быў упершыню арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць і правёў наступныя чатыры з паловай гады ў турме, а затым на пасяленьні ў [[Сыбір]]ы. У [[1902]] годзе ён ўцёк з высылкі па падробленым пашпарце на імя Троцкага, якое і стала ягоным рэвалюцыйным псэўданімам. З Сыбіры ён накіраваўся ў [[Лёндан]], дзе далучыўся да расейскіх сацыял-дэмакратаў, пазнаёміўся з [[Уладзімір Ленін|Уладзімірам Ульянавым]] (Леніным) і пачаў працаваць у газэце «Іскра» («''Искра''»).


У ліпені [[1903]] года ў [[Брусэль|Брусэлі]] і Лёндане праходзіў вядомы другі зьезд [[РСДРП]] (Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), на якім адбыўся раскол на [[бальшавікі|бальшавікоў]] на чале зь Леніным і [[меншавікі|меншавікоў]]. Троцкі падтрымаў апошніх.
У ліпені [[1903]] года ў [[Брусэль|Брусэлі]] і Лёндане праходзіў вядомы другі зьезд [[РСДРП]] (Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), на якім адбыўся раскол на [[бальшавікі|бальшавікоў]] на чале зь Леніным і [[меншавікі|меншавікоў]]. Троцкі падтрымаў апошніх.


Падчас [[рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 года]] Троцкі вярнуўся ў [[Расейская імпэрыя|Расейскую імпэрыю]], дзе прымаў непасрэдны ўдзел у працы савета працоўных дэпутатаў у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]], у арганізацыі страйкаў і стачак. У [[1906]] годзе яго зноўку арыштавалі. У зьняволеньні Леў Троцкі напісаў адну са сваіх самых вядомых прац — «Падрахункі і пэрспэктывы» («''Подсчеты и перспективы''»), у якой разьвіў тэорыю пэрманэнтнай рэвалюцыі, якая павінна прыняць маштабы сусьветнага працоўнага руху. У [[1907]] годзе Леў Троцкі зноўку пасьпяхова ўцёк зь Сыбіры, на гэты раз у [[Вена|Вену]]. З пачаткам [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]] Троцкі актывізаваў сваю рэвалюцыйную актыўнасьць, далучыўшыся да сацыялістаў. Першыя гады вайны Троцкі правёў у [[Швайцарыя|Швайцарыі]], а затым у [[Парыж]]ы. Аднак з-за антываеннай агітацыі яго выслалі з [[Францыя|Францыі]] і пазбавілі права ўезду ў [[Гішпанія|Гішпанію]]. Троцкі адбыў у [[Нью-Ёрк]], дзе ў студзені [[1917]] года пазнаёміўся з [[Мікалай Бухарын|Мікалаем Бухарыным]], адным зь вядомых бальшавіцкіх тэарэтыкаў. У [[ЗША]] Троцкі займаўся выдавецтвам газэты «Новы Сьвет» («''Новый Мир''»).
Падчас [[рэвалюцыя 1905 года|рэвалюцыі 1905 году]] Троцкі вярнуўся ў [[Расейская імпэрыя|Расейскую імпэрыю]], дзе прымаў непасрэдны ўдзел у працы савета працоўных дэпутатаў у [[Санкт-Пецярбург|Пецярбургу]], у арганізацыі страйкаў і стачак. У [[1906]] годзе яго зноўку арыштавалі. У зьняволеньні Леў Троцкі напісаў адну са сваіх самых вядомых прац — «Падрахункі і пэрспэктывы» («''Подсчеты и перспективы''»), у якой разьвіў тэорыю пэрманэнтнай рэвалюцыі, якая павінна прыняць маштабы сусьветнага працоўнага руху. У [[1907]] годзе Леў Троцкі зноўку пасьпяхова ўцёк зь Сыбіры, на гэты раз у [[Вена|Вену]]. З пачаткам [[Першая Сусьветная вайна|Першай Сусьветнай вайны]] Троцкі актывізаваў сваю рэвалюцыйную дзейнасьць, далучыўшыся да сацыялістаў. Першыя гады вайны Троцкі правёў у [[Швайцарыя|Швайцарыі]], а затым у [[Парыж]]ы. Аднак з-за антываеннай агітацыі яго выслалі з [[Францыя|Францыі]] і пазбавілі права ўезду ў [[Гішпанія|Гішпанію]]. Троцкі зьехаў у [[Нью-Ёрк]], дзе ў студзені [[1917]] году пазнаёміўся зь [[Мікалай Бухарын|Мікалаем Бухарыным]], адным зь вядомых бальшавіцкіх тэарэтыкаў. У [[ЗША]] Троцкі займаўся выдавецтвам газэты «Новы Сьвет» («''Новый Мир''»).


===1917 – 1918 гады===
===1917 – 1918 гады===
[[Выява:TrotskySlayingtheDragon1918.jpg|міні|200пкс|Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»]]
[[Выява:TrotskySlayingtheDragon1918.jpg|міні|200пкс|Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»]]
[[Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расеі была ўспрынятая Львом Троцкім як доўгачаканы пачатак пэрманэнтнай рэвалюцыі, пачатак «сусьветнага рэвалюцыйнага пажару». Ён прыехаў у Петраград у сярэдзіне траўня [[1917]] года і ўзначаліў кіраўніцтва левымі меншавікамі. Але за ўдзел у ліпеньскіх дэманстрацыях яго зноў арыштавалі. У жніўні, усё яшчэ знаходзячыся ў турме, Троцкі быў афіцыйна прыняты ў шэрагі бальшавікоў, больш за тое, ён адразу ж увайшоў у склад Цэнтральнага Камітэта РСДРП(б). Пасьля вызваленьня са зьняволеньня Троцкі быў абраны старшынёй Петрасавета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
[[Лютаўская рэвалюцыя]] ў Расеі была ўспрынятая Львом Троцкім як доўгачаканы пачатак пэрманэнтнай рэвалюцыі, пачатак «сусьветнага рэвалюцыйнага пажару». Ён прыехаў у [[Санкт-Пецярбург|Петраград]] у сярэдзіне траўня [[1917]] году і ўзначаліў кіраўніцтва левымі меншавікамі. Але за ўдзел у ліпеньскіх дэманстрацыях яго зноў арыштавалі. У жніўні, усё яшчэ знаходзячыся ў турме, Троцкі быў афіцыйна прыняты ў шэрагі бальшавікоў, больш за тое, ён адразу ж увайшоў у склад Цэнтральнага Камітэту РСДРП(б). Пасьля вызваленьня Троцкі быў абраны старшынём Петрасавета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.


Пасьля захопу ўлады бальшавікамі ў Петраградзе і адкрыцьця II Зьезду Саветаў [[25 кастрычніка]] [[1917]] года Троцкі быў прызначаны старшынёй Вайсковага Рэвалюцыйнага Камітэта. У гэтай якасьці ён кіраваў падаўленьнем мецяжу [[Аляксандар Керанскі|Керанскага]], які ў сярэдзіне лістапада [[1917]] года распачаў спробу вяртаньня ўлады. У гэты жа час Леў Троцкі быў абраны наркамам замежных спраў. Яго першай і асноўнай задачай было любым коштам усталяваць сэпаратны мір зь [[Нямеччына]]й. У студзені [[1918]] года паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай было складзенае замірэньне. Пачаліся мірныя перамовы і ўжо [[3 сакавіка]] [[1918]] года ў [[Брэст|Брэст-Літоўску]] была падпісаная [[Брэсцкі мір|мірная дамова]], вельмі не выгодная Расеі. Справа ў тым, што па ім Расея губляла каля 3/4 сваёй [[Эўропа|эўрапейскай]] тэрыторыі, на якой знаходзіліся асноўныя вытворчы рэсурсы. [[Беларусь]] паводле гэтай дамовы была незаконна (на перамовах адсутнічала беларуская дэлегацыя) разьдзеленая на дзьве часткі.
Пасьля захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі і адкрыцьця II Зьезду Саветаў [[25 кастрычніка]] [[1917]] году Троцкі быў прызначаны старшынём Вайсковага Рэвалюцыйнага Камітэта. У гэтай якасьці ён кіраваў падаўленьнем мецяжу [[Аляксандар Керанскі|Керанскага]], які ў сярэдзіне лістапада [[1917]] году зрабіў спробу вяртаньня ўлады. У гэты жа час Леў Троцкі быў абраны [[народны камісар|наркамам]] замежных справаў. Яго першай і асноўнай задачай было любым коштам усталяваць сэпаратны мір зь [[Нямеччына]]й. У студзені [[1918]] году паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай было складзенае замірэньне. Пачаліся мірныя перамовы, і ўжо [[3 сакавіка]] [[1918]] году ў [[Брэст|Брэст-Літоўску]] была падпісаная [[Брэсцкі мір|мірная дамова]], вельмі невыгодная для Расеі. Справа ў тым, што згодна з дамовай Расея губляла каля 3/4 сваёй [[Эўропа|эўрапейскай]] тэрыторыі, на якой знаходзіліся асноўныя вытворчыя рэсурсы. [[Беларусь]] паводле гэтай дамовы была незаконна (на перамовах адсутнічала беларуская дэлегацыя) разьдзеленая на дзьве часткі.


===Стварэньне Чырвонай Арміі===
===Стварэньне Чырвонай Арміі===
[[Выява:Trotzki and Lenin in Petrograd.jpg|міні|250пкс|Троцкі і Ленін з чырвонаармейцамі. Петраград, 1921 год.]]
[[Выява:Trotzki and Lenin in Petrograd.jpg|міні|250пкс|Троцкі і Ленін з чырвонаармейцамі. Петраград, 1921 год.]]
Пасьля падпісаньня міру Троцкі сыйшоў з пасады наркама замежных спраў, перадаўшы пост [[Георгі Чычэрын|Георгію Чычэрыну]], а сам узначаліў ваенны камітэт. Зараз перад ім стаяла не меней складаная задача — фармаваньне [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. У аснову канцэпцыі Троцкага па стварэньні войска быў пакладзены наступны прынцып: Чырвоная Армія можа быць нешматлікай, але цьвёрда дысцыплінаванай, прафэсійнай, выдатна навучанай і цалкам узброенай. Ён адмовіўся ад ідэі дэмакратызацыі войска, аддаючы перавагу найму былых царскіх афіцэраў, а не былых сялян або працоўных. Менавіта за гэта яго рэзка крытыкавалі. Сярод галоўных праціўнікаў пазыцыі Троцкага быў [[Іосіф Сталін]] (Джугашвілі), які прэзэнтаваў ультра-левае крыло партыйных функцыянэраў. Трэба адзначыць, што супрацьстаяньне Троцкага і Сталіна пачалося з часу абароны [[Царыцын]]а, калі Сталін быў адхілены Троцкім ад кіраўніцтва гарадзкім гарнізонам. Дзякуючы гэтаму, шмат у чым, горад быў утрыманы чырвонымі. Аднак таемная варожасьць двух палітыкаў з таго моманту стала нарастаць, пэрыядычна выліваючыся ў канфлікты.
Пасьля падпісаньня міру Троцкі сышоў з пасады наркама замежных справаў, перадаўшы гэтую пасаду [[Георгі Чычэрын|Георгію Чычэрыну]], а сам узначаліў ваенны камітэт. Цяпер перад ім стаяла ня меней складаная задача — фармаваньне [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]]. У аснову яго канцэпцыі па стварэньні войска быў пакладзены наступны прынцып: Чырвоная Армія можа быць нешматлікай, але цьвёрда дысцыплінаванай, прафэсійнай, выдатна навучанай і цалкам узброенай. Ён адмовіўся ад ідэі дэмакратызацыі войска, аддаючы перавагу найму былых царскіх афіцэраў, а не былых сялян або працоўных. Менавіта за гэта яго рэзка крытыкавалі. Сярод галоўных праціўнікаў пазыцыі Троцкага быў [[Іосіф Сталін]] (Джугашвілі), які прэзэнтаваў ультра-левае крыло партыйных функцыянэраў. Трэба адзначыць, што супрацьстаяньне Троцкага і Сталіна пачалося ў часе абароны [[Царыцын]]а, калі Сталін быў адхілены Троцкім ад кіраўніцтва гарадзкім гарнізонам. Шмат у чым дзякуючы гэтаму кроку горад быў утрыманы чырвонымі. Аднак схаваная варожасьць двух палітыкаў з таго моманту стала нарастаць, пэрыядычна выліваючыся ў канфлікты.


===У вяршынях улады===
===У вяршынях улады===
За гады [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны]] і [[ваенны камунізм|ваеннага камунізму]] Троцкі ўпэўнена займаў другое пасьля Леніна месца ў партыі. Ён быў адным зь пяці чальцоў Палітбюро ў момант яго стварэньня ў [[1919]] годзе. Маючы досыць добрую адукацыю і выдатны досьвед кіраваньня, Троцкі не баяўся спрачацца з Леніным, адкрыта выказваць свой пункт гледжаньня. Менавіта ён стаяў у вытоках стварэньня [[Камінтэрн]]а ў [[1919]] годзе, быў аўтарам яго першага Маніфэста. Пасьля завяршэньня асноўных бітваў Грамадзянскай вайны ў [[1920]] годзе Троцкі, захоўваючы пасаду старшыні ваеннага камітэта, зьвярнуў свой позірк на пабудову савецкай эканомікі. Менавіта ён быў адным з першых, хто прапанаваў часовы адыход ад палітыкі ваеннага камунізму, увод [[НЭП]]а. Аднак яго падвергнулі жорсткай крытыцы.
За гады [[Грамадзянская вайна ў Расеі|Грамадзянскай вайны]] і [[ваенны камунізм|ваеннага камунізму]] Троцкі ўпэўнена займаў другое пасьля Леніна месца ў партыі. Ён быў адным зь пяці чальцоў [[Палітбюро]] ў момант яго стварэньня ў [[1919]] годзе. Маючы досыць добрую адукацыю і выдатны досьвед кіраваньня, Троцкі не баяўся спрачацца зь Леніным, адкрыта выказваць свой пункт гледжаньня. Менавіта ён стаяў у вытоках стварэньня [[Камінтэрн]]у ў [[1919]] годзе, быў аўтарам яго першага Маніфэсту. Пасьля завяршэньня асноўных бітваў Грамадзянскай вайны ў [[1920]] годзе Троцкі, захоўваючы пасаду старшыні ваеннага камітэту, заняўся пабудовай савецкай эканомікі. Менавіта ён быў адным з першых, хто прапанаваў часовы адыход ад палітыкі ваеннага камунізму, увод [[НЭП]]а. Аднак ён сутыкнуўся з жорсткай крытыкай.


Першы крызыс сыстэмы выліўся ў [[1921]] годзе пасьля антыбальшавіцкага паўстаньня матросаў [[Кранштат]]а, жорсткае падаўленьне якога ўзначаліў Троцкі. Менавіта тады сталі зьяўляцца нясьмелыя заявы аб тым, што неабходны часовы адыход ад ідэй камунізму ў карысьць частковай лібэралізацыі рынку. Тады і ўспомнілі аб прапанове Троцкага. Ленін быў зь ім згодны. Аднак такое адзінства меркаваньняў не выратавала Льва Троцкага ад частковага палітычнага фіяска на Х зьезьдзе партыі ў [[1921]] годзе.
Першы крызыс сыстэмы выліўся ў антыбальшавіцкае паўстаньне матросаў [[Кранштат]]а ([[1921]] год), жорсткае падаўленьне якога ўзначаліў Троцкі. Менавіта тады сталі зьяўляцца нясьмелыя заявы аб тым, што неабходны часовы адыход ад ідэй камунізму на карысьць частковай лібэралізацыі рынку. Тады і ўспомнілі аб прапанове Троцкага. Ленін быў зь ім згодны. Аднак такое адзінства меркаваньняў не выратавала Льва Троцкага ад частковага палітычнага фіяска на Х зьезьдзе партыі ў [[1921]] годзе.


===Страта пазыцый===
===Страта пазыцый===
У траўні [[1922]] года ў Леніна адбылося першае кровазьліцьцё ў мозг. Гэтая падзея вывела на першы плян пытаньне аб палітычным правапераемстве ў партыі. Улічваючы папулярнасьць і заслугі Троцкага, ён лічыўся асноўным кандыдатам. Аднак апроч яго на гэтае месца прэтэндавалі многія, сярод іх найболей актыўнымі апынуліся [[Грыгорый Зіноўеў]], [[Леў Каменеў]] і [[Іосіф Сталін]].
У траўні [[1922]] года ў Леніна адбылося першае кровазьліцьцё ў мозг. Гэтая падзея вывела на першы плян пытаньне аб палітычным правапераемстве ў партыі. Улічваючы папулярнасьць і заслугі Троцкага, ён лічыўся асноўным кандыдатам. Аднак апроч яго на гэтае месца прэтэндавалі многія, сярод якіх найболей актыўнымі выявіліся [[Грыгорый Зіноўеў]], [[Леў Каменеў]] і [[Іосіф Сталін]].


У сьнежні [[1922]] года здароўе Леніна зьлёгку палепшылася, і ён быў у стане прадыктаваць сваё «Палітычнае завяшчаньне», у якім даў характарыстыку кожнаму чальцу Палітбюро. У ім Троцкі зваўся чалавекам «выключных здольнасьцяў», аднак ён адзначаў яго падвышаную самаўпэўненасьць, эгаістычнасьць і схільнасьць «захапляцца» адміністрацыйным бокам справы. У той жа час характарыстыка Сталіна не пакідала апошняму надзей на атрыманьне ўлады. Перад другім ударам Ленін запрасіў Троцкага да сябе, каб скласьці плян яго барацьбы са Сталінам. Справа ў тым, што Ленін выдатна разумеў небясьпеку вылучэньня Сталіна, які займаў вельмі фармальную ў тыя гады пасаду генэральнага сакратара партыі. Аднак Троцкі вырашыў не разьвіваць асобай актыўнасьці, ускладаючы вызначаныя надзеі на хаўрус зь Зіноўевым. А Сталін не губляў часу для нарошчваньня палітычнай вагі.
У сьнежні [[1922]] года здароўе Леніна троху палепшылася, і ён быў у стане прадыктаваць свой «Палітычны запавет», у якім даў характарыстыку кожнаму чальцу Палітбюро. У ім Троцкі зваўся чалавекам «выключных здольнасьцяў», аднак ён адзначаў яго падвышаную самаўпэўненасьць, эгаістычнасьць і схільнасьць «захапляцца» адміністрацыйным бокам справы. У той жа час характарыстыка Сталіна не пакідала апошняму надзей на атрыманьне ўлады. Перад другім ударам Ленін запрасіў Троцкага да сябе, каб скласьці плян яго барацьбы са Сталінам. Справа ў тым, што Ленін выдатна разумеў небясьпеку вылучэньня Сталіна, які займаў вельмі фармальную ў тыя гады пасаду генэральнага сакратара партыі. Аднак Троцкі вырашыў не разьвіваць асобай актыўнасьці, ускладаючы вызначаныя надзеі на хаўрус зь Зіноўевым. А Сталін не губляў часу для нарошчваньня палітычнай вагі.


===У апазыцыі===
===У апазыцыі===
У красавіку [[1923]] года адбыўся XII зьезд партыі. У кастрычніку Троцкі адважыўся на адкрыты выступ супраць партыйнай апазыцыі, вінавацячы яе (а менавіта Сталіна) у парушэньні дэмакратычных прынцыпаў і адыходзе ад палітыкі НЭПа. Свае погляды ён выказаў у адкрытым лісьце, пасьля якога Сталін стаў вінаваціць Троцкага ў апартунізме. У гэты час Леў Троцкі захварэў, таму не меў магчымасьці асабіста адбіць удар. На 13-й партканфэрэнцыі ў студзені [[1924]] года Троцкага ўжо вінавацілі ў спагадзе меншавікам і фракцыйнай барацьбе. Праз тыдзень памёр Ленін, што ўзмацніла ізаляцыю Троцкага. Справа ў тым, што ў гэты час ён знаходзіўся на лячэньні на [[Чорнае мора|Чорным моры]]. Яму запозна паведамілі аб сьмерці Леніна, таму ён не пасьпеў на яго пахаваньне. Гэта стала пачаткам яго палітычнага краху.
У красавіку [[1923]] года адбыўся XII зьезд партыі. У кастрычніку Троцкі адважыўся на адкрыты выступ супраць партыйнай апазыцыі, вінавацячы яе (а менавіта Сталіна) у парушэньні дэмакратычных прынцыпаў і адыходзе ад палітыкі НЭПа. Свае погляды ён выказаў у адкрытым лісьце, пасьля якога Сталін стаў вінаваціць Троцкага ў [[апартунізм]]е. У гэты час Леў Троцкі захварэў, таму ня меў магчымасьці асабіста адбіць удар. На 13-й партканфэрэнцыі ў студзені [[1924]] года Троцкага ўжо вінавацілі ў спагадзе меншавікам і фракцыйнай барацьбе. Праз тыдзень памёр Ленін, што ўзмацніла ізаляцыю Троцкага. Справа ў тым, што ў гэты час ён знаходзіўся на лячэньні на [[Чорнае мора|Чорным моры]]. Яму запозна паведамілі аб сьмерці Леніна, таму ён не пасьпеў на яго пахаваньне. Гэта стала пачаткам яго палітычнага краху.


У траўні [[1924]] года адбыўся XIII зьезд партыі, на якім нападкі на Троцкага працягнуліся. У адказ на гэта Троцкі апублікаваў артыкул «Урокі Кастрычніка» («''Уроки Октября''»), у якой нагадаў аб здрадзе Зіноўева і Каменева ўвосень 1917 года, калі тыя паведамілі ў прэсе аб плянах бальшавікоў, таксама зьвязваючы з імі правал нямецкага камуністычнага паўстаньня 1923 года, ініцыяванага Саветамі. Партыйны функцыянэры адрэагавалі на гэты артыкул новай хваляй крытыкі, проціпастаўленьнем трацкізму ленінізму, прыніжэньнем ролі Троцкага ў Рэвалюцыі 1917 года і ў аб'яўленьні тэорыі пэрманэнтнай рэвалюцыі «меншавіцкай ерасьсю». У [[1925]] годзе Троцкага пазбавілі пасады старшыні ваеннага камісарыята.
У траўні [[1924]] года адбыўся XIII зьезд партыі, на якім нападкі на Троцкага працягнуліся. У адказ на гэта ён апублікаваў артыкул «Урокі Кастрычніка» («''Уроки Октября''»), у якой нагадаў аб здрадзе Зіноўева і Каменева ўвосень 1917 года, калі тыя паведамілі ў прэсе аб плянах бальшавікоў, таксама зьвязваючы зь імі правал нямецкага камуністычнага паўстаньня [[1923]] году, ініцыяванага Саветамі. Партыйныя функцыянэры адрэагавалі на гэты артыкул новай хваляй крытыкі, проціпастаўленьнем [[трацкізм]]а [[ленінізм]]у, прыніжэньнем ролі Троцкага ў Рэвалюцыі 1917 года і ў абвяшчэньні тэорыі пэрманэнтнай рэвалюцыі «меншавіцкай ерасьсю». У [[1925]] годзе Троцкага пазбавілі пасады старшыні ваеннага камісарыяту.


У [[1926]] годзе Троцкі вырашыў стварыць аб'яднаную апазыцыю разам са сваімі былымі палітычнымі апанэнтамі, Зіноўевым і Каменевым, якія зараз пачалі барацьбу са Сталінам. Акцэнт у сваіх выступах яны рабілі на тэме дэмакратычных прынцыпаў партыі, эканамічным плянаваньні, асуджэньні лідэрскіх замашак Сталіна і яго тэорыі пабудовы сацыялізму ў асобна ўзятай краіне як перашкода сусьветнай рэвалюцыі, ад якой Троцкі так і не адмовіўся.
У [[1926]] годзе Троцкі вырашыў стварыць аб'яднаную апазыцыю разам са сваімі былымі палітычнымі апанэнтамі, Зіноўевым і Каменевым, якія зараз пачалі барацьбу са Сталінам. Акцэнт у сваіх выступах яны рабілі на тэме дэмакратычных прынцыпаў партыі, эканамічным плянаваньні, асуджэньні лідэрскіх замашак Сталіна і яго тэорыі пабудовы сацыялізму ў асобна ўзятай краіне як перашкоды сусьветнай рэвалюцыі, ад якой Троцкі так і не адмовіўся.


===Высылка за мяжу===
===Высылка за мяжу===
[[Выява:Leo Trotzki 1940.jpg|міні|250пкс|Леў Троцкі з паплечнікамі незадоўга да забойства]]
[[Выява:Leo Trotzki 1940.jpg|міні|250пкс|Леў Троцкі з паплечнікамі незадоўга да забойства]]


Тым не менш, у кастрычніку 1926 года Леў Троцкі быў выведзены з Палітбюро, праз год — з Цэнтральнага камітэта партыі, а пасьля дэманстрацыі ў гонар 10-годдзя Рэвалюцыі яго выключылі з партыі. У 1928 годзе Леў Троцкі і яго прыхільнікі былі сасланыя ў [[Сярэдняя Азія|Сярэднюю Азію]], у [[Алматы|Алма-Ату]], а ў [[1929]] годзе яго выслалі з [[СССР]].
Тым ня менш, у кастрычніку [[1926]] года Леў Троцкі быў выведзены з Палітбюро, праз год — з Цэнтральнага камітэту партыі, а пасьля дэманстрацыі ў гонар 10-годдзя Рэвалюцыі яго выключылі з партыі. У [[1928]] годзе Леў Троцкі і яго прыхільнікі былі сасланыя ў [[Сярэдняя Азія|Сярэднюю Азію]], у [[Алматы|Алма-Ату]], а ў [[1929]] годзе яго выслалі з [[СССР]].


Ён пасяліўся спачатку ў [[Турцыя|Турцыі]], а затым на востраве Прынкіпо, дзе заняўся літаратурнай дзейнасьцю: завяршыў сваю аўтабіяграфію і напісаў кнігу аб Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У [[1933]] годзе Троцкаму была дадзеная француская віза. Ён не пакідаў надзеі рэфармаваньня рэвалюцыйнага [[Інтэрнацыянал]]у, аднак прыход [[Адольф Гітлер|Гітлера]] да ўлады ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] пахаваў гэтыя пляны. Праўда, ён заклікаў сваіх прыхільнікаў ствараць уласныя рэвалюцыйныя аб'яднаньні, якія ў будучыні злучацца ў IV Інтэрнацыянал. У [[1935]] годзе Троцкі апынуўся ў [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], адкуль быў змушаны паехаць у [[Мэксыка|Мэксыку]], дзе ён пасяліўся ў мястэчку Каякан. У гэты час на радзіме яго таўравалі як здрадніка, які працаваў на розныя замежныя выведкі.
Ён пасяліўся спачатку ў [[Турцыя|Турцыі]], а затым на востраве Прынкіпо, дзе заняўся літаратурнай дзейнасьцю: завяршыў сваю аўтабіяграфію і напісаў кнігу аб Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У [[1933]] годзе Троцкаму была дадзеная [[Францыя|француская]] віза. Ён не пакідаў надзеі рэфармаваньня рэвалюцыйнага [[Інтэрнацыянал]]у, аднак прыход [[Адольф Гітлер|Гітлера]] да ўлады ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] пахаваў гэтыя пляны. Праўда, ён заклікаў сваіх прыхільнікаў ствараць уласныя рэвалюцыйныя аб'яднаньні, якія ў будучыні злучацца ў IV Інтэрнацыянал. У [[1935]] годзе Троцкі апынуўся ў [[Нарвэгія|Нарвэгіі]], адкуль быў змушаны паехаць у [[Мэксыка|Мэксыку]], дзе ён пасяліўся ў мястэчку Каякан. У гэты час на радзіме яго таўравалі як здрадніка, які працаваў на розныя замежныя выведкі.


===Замах і забойства===
===Замах і забойства===

Вэрсія ад 13:49, 22 лістапада 2006

Леў Троцкі

Тро́цкі, Леў Даві́давіч (сапраўднае імя Бранштэйн, Лейба Давідавіч) (па-расейску: Лев Давидович Троцкий (Лейба Давидович Бронштейн)) (26 кастрычніка (7 лістапада) 187921 жніўня 1940) — расейскі рэвалюцыянэр, адзін з галоўных тэарэтыкаў расейскага сацыялізму і актыўны ўдзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, народны камісар замежных справаў СССР, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Уладзіміра Леніна і лідэр антысталінскай апазыцыі ў камуністычнай партыі ў 1920-я гады.

Біяграфія

Дзяцінства й маладосьць

Леў Троцкі. 1897 год.

Леў Бранштэйн нарадзіўся 7 лістапада (па старым стылі) 1879 года ў сяле Янаўка, на Ўкраіне, у сям'і Давіда і Ганны Бранштэйн. Яго бацька меў уласную гаспадарку, а маці паходзіла зь сям’і габрэйскіх інтэлігентаў. Ва ўзросьце васьмі гадоў Леў паехаў вучыцца ў Адэсу, дзе жыла сям'я пляменьніка яго маці. У 1896 годзе Леў Бранштэйн апынуўся ў Мікалаеве. Там ён зьбіраўся працягнуць сваю адукацыю, аднак менавіта там ён пазнаёміўся з расейскімі сацыялістамі, стаў наведваць іх таемныя зборы, вывучаць марксізм. Пасьля нядоўгай вучобы ў Адэскім унівэрсытэце Леў вярнуўся ў Мікалаеў з намерам працаваць у падпольных сацыялістычных арганізацыях.

Да 1917 года

У 1898 годзе Леў Бранштэйн быў упершыню арыштаваны за рэвалюцыйную дзейнасьць і правёў наступныя чатыры з паловай гады ў турме, а затым на пасяленьні ў Сыбіры. У 1902 годзе ён ўцёк з высылкі па падробленым пашпарце на імя Троцкага, якое і стала ягоным рэвалюцыйным псэўданімам. З Сыбіры ён накіраваўся ў Лёндан, дзе далучыўся да расейскіх сацыял-дэмакратаў, пазнаёміўся з Уладзімірам Ульянавым (Леніным) і пачаў працаваць у газэце «Іскра» («Искра»).

У ліпені 1903 года ў Брусэлі і Лёндане праходзіў вядомы другі зьезд РСДРП (Расейская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя), на якім адбыўся раскол на бальшавікоў на чале зь Леніным і меншавікоў. Троцкі падтрымаў апошніх.

Падчас рэвалюцыі 1905 году Троцкі вярнуўся ў Расейскую імпэрыю, дзе прымаў непасрэдны ўдзел у працы савета працоўных дэпутатаў у Пецярбургу, у арганізацыі страйкаў і стачак. У 1906 годзе яго зноўку арыштавалі. У зьняволеньні Леў Троцкі напісаў адну са сваіх самых вядомых прац — «Падрахункі і пэрспэктывы» («Подсчеты и перспективы»), у якой разьвіў тэорыю пэрманэнтнай рэвалюцыі, якая павінна прыняць маштабы сусьветнага працоўнага руху. У 1907 годзе Леў Троцкі зноўку пасьпяхова ўцёк зь Сыбіры, на гэты раз у Вену. З пачаткам Першай Сусьветнай вайны Троцкі актывізаваў сваю рэвалюцыйную дзейнасьць, далучыўшыся да сацыялістаў. Першыя гады вайны Троцкі правёў у Швайцарыі, а затым у Парыжы. Аднак з-за антываеннай агітацыі яго выслалі з Францыі і пазбавілі права ўезду ў Гішпанію. Троцкі зьехаў у Нью-Ёрк, дзе ў студзені 1917 году пазнаёміўся зь Мікалаем Бухарыным, адным зь вядомых бальшавіцкіх тэарэтыкаў. У ЗША Троцкі займаўся выдавецтвам газэты «Новы Сьвет» («Новый Мир»).

1917 – 1918 гады

Прапагандысцкі плякат 1918 года. Троцкі забівае «цмока контррэвалюцыі»

Лютаўская рэвалюцыя ў Расеі была ўспрынятая Львом Троцкім як доўгачаканы пачатак пэрманэнтнай рэвалюцыі, пачатак «сусьветнага рэвалюцыйнага пажару». Ён прыехаў у Петраград у сярэдзіне траўня 1917 году і ўзначаліў кіраўніцтва левымі меншавікамі. Але за ўдзел у ліпеньскіх дэманстрацыях яго зноў арыштавалі. У жніўні, усё яшчэ знаходзячыся ў турме, Троцкі быў афіцыйна прыняты ў шэрагі бальшавікоў, больш за тое, ён адразу ж увайшоў у склад Цэнтральнага Камітэту РСДРП(б). Пасьля вызваленьня Троцкі быў абраны старшынём Петрасавета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Пасьля захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі і адкрыцьця II Зьезду Саветаў 25 кастрычніка 1917 году Троцкі быў прызначаны старшынём Вайсковага Рэвалюцыйнага Камітэта. У гэтай якасьці ён кіраваў падаўленьнем мецяжу Керанскага, які ў сярэдзіне лістапада 1917 году зрабіў спробу вяртаньня ўлады. У гэты жа час Леў Троцкі быў абраны наркамам замежных справаў. Яго першай і асноўнай задачай было любым коштам усталяваць сэпаратны мір зь Нямеччынай. У студзені 1918 году паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай было складзенае замірэньне. Пачаліся мірныя перамовы, і ўжо 3 сакавіка 1918 году ў Брэст-Літоўску была падпісаная мірная дамова, вельмі невыгодная для Расеі. Справа ў тым, што згодна з дамовай Расея губляла каля 3/4 сваёй эўрапейскай тэрыторыі, на якой знаходзіліся асноўныя вытворчыя рэсурсы. Беларусь паводле гэтай дамовы была незаконна (на перамовах адсутнічала беларуская дэлегацыя) разьдзеленая на дзьве часткі.

Стварэньне Чырвонай Арміі

Троцкі і Ленін з чырвонаармейцамі. Петраград, 1921 год.

Пасьля падпісаньня міру Троцкі сышоў з пасады наркама замежных справаў, перадаўшы гэтую пасаду Георгію Чычэрыну, а сам узначаліў ваенны камітэт. Цяпер перад ім стаяла ня меней складаная задача — фармаваньне Чырвонай Арміі. У аснову яго канцэпцыі па стварэньні войска быў пакладзены наступны прынцып: Чырвоная Армія можа быць нешматлікай, але цьвёрда дысцыплінаванай, прафэсійнай, выдатна навучанай і цалкам узброенай. Ён адмовіўся ад ідэі дэмакратызацыі войска, аддаючы перавагу найму былых царскіх афіцэраў, а не былых сялян або працоўных. Менавіта за гэта яго рэзка крытыкавалі. Сярод галоўных праціўнікаў пазыцыі Троцкага быў Іосіф Сталін (Джугашвілі), які прэзэнтаваў ультра-левае крыло партыйных функцыянэраў. Трэба адзначыць, што супрацьстаяньне Троцкага і Сталіна пачалося ў часе абароны Царыцына, калі Сталін быў адхілены Троцкім ад кіраўніцтва гарадзкім гарнізонам. Шмат у чым дзякуючы гэтаму кроку горад быў утрыманы чырвонымі. Аднак схаваная варожасьць двух палітыкаў з таго моманту стала нарастаць, пэрыядычна выліваючыся ў канфлікты.

У вяршынях улады

За гады Грамадзянскай вайны і ваеннага камунізму Троцкі ўпэўнена займаў другое пасьля Леніна месца ў партыі. Ён быў адным зь пяці чальцоў Палітбюро ў момант яго стварэньня ў 1919 годзе. Маючы досыць добрую адукацыю і выдатны досьвед кіраваньня, Троцкі не баяўся спрачацца зь Леніным, адкрыта выказваць свой пункт гледжаньня. Менавіта ён стаяў у вытоках стварэньня Камінтэрну ў 1919 годзе, быў аўтарам яго першага Маніфэсту. Пасьля завяршэньня асноўных бітваў Грамадзянскай вайны ў 1920 годзе Троцкі, захоўваючы пасаду старшыні ваеннага камітэту, заняўся пабудовай савецкай эканомікі. Менавіта ён быў адным з першых, хто прапанаваў часовы адыход ад палітыкі ваеннага камунізму, увод НЭПа. Аднак ён сутыкнуўся з жорсткай крытыкай.

Першы крызыс сыстэмы выліўся ў антыбальшавіцкае паўстаньне матросаў Кранштата (1921 год), жорсткае падаўленьне якога ўзначаліў Троцкі. Менавіта тады сталі зьяўляцца нясьмелыя заявы аб тым, што неабходны часовы адыход ад ідэй камунізму на карысьць частковай лібэралізацыі рынку. Тады і ўспомнілі аб прапанове Троцкага. Ленін быў зь ім згодны. Аднак такое адзінства меркаваньняў не выратавала Льва Троцкага ад частковага палітычнага фіяска на Х зьезьдзе партыі ў 1921 годзе.

Страта пазыцый

У траўні 1922 года ў Леніна адбылося першае кровазьліцьцё ў мозг. Гэтая падзея вывела на першы плян пытаньне аб палітычным правапераемстве ў партыі. Улічваючы папулярнасьць і заслугі Троцкага, ён лічыўся асноўным кандыдатам. Аднак апроч яго на гэтае месца прэтэндавалі многія, сярод якіх найболей актыўнымі выявіліся Грыгорый Зіноўеў, Леў Каменеў і Іосіф Сталін.

У сьнежні 1922 года здароўе Леніна троху палепшылася, і ён быў у стане прадыктаваць свой «Палітычны запавет», у якім даў характарыстыку кожнаму чальцу Палітбюро. У ім Троцкі зваўся чалавекам «выключных здольнасьцяў», аднак ён адзначаў яго падвышаную самаўпэўненасьць, эгаістычнасьць і схільнасьць «захапляцца» адміністрацыйным бокам справы. У той жа час характарыстыка Сталіна не пакідала апошняму надзей на атрыманьне ўлады. Перад другім ударам Ленін запрасіў Троцкага да сябе, каб скласьці плян яго барацьбы са Сталінам. Справа ў тым, што Ленін выдатна разумеў небясьпеку вылучэньня Сталіна, які займаў вельмі фармальную ў тыя гады пасаду генэральнага сакратара партыі. Аднак Троцкі вырашыў не разьвіваць асобай актыўнасьці, ускладаючы вызначаныя надзеі на хаўрус зь Зіноўевым. А Сталін не губляў часу для нарошчваньня палітычнай вагі.

У апазыцыі

У красавіку 1923 года адбыўся XII зьезд партыі. У кастрычніку Троцкі адважыўся на адкрыты выступ супраць партыйнай апазыцыі, вінавацячы яе (а менавіта Сталіна) у парушэньні дэмакратычных прынцыпаў і адыходзе ад палітыкі НЭПа. Свае погляды ён выказаў у адкрытым лісьце, пасьля якога Сталін стаў вінаваціць Троцкага ў апартунізме. У гэты час Леў Троцкі захварэў, таму ня меў магчымасьці асабіста адбіць удар. На 13-й партканфэрэнцыі ў студзені 1924 года Троцкага ўжо вінавацілі ў спагадзе меншавікам і фракцыйнай барацьбе. Праз тыдзень памёр Ленін, што ўзмацніла ізаляцыю Троцкага. Справа ў тым, што ў гэты час ён знаходзіўся на лячэньні на Чорным моры. Яму запозна паведамілі аб сьмерці Леніна, таму ён не пасьпеў на яго пахаваньне. Гэта стала пачаткам яго палітычнага краху.

У траўні 1924 года адбыўся XIII зьезд партыі, на якім нападкі на Троцкага працягнуліся. У адказ на гэта ён апублікаваў артыкул «Урокі Кастрычніка» («Уроки Октября»), у якой нагадаў аб здрадзе Зіноўева і Каменева ўвосень 1917 года, калі тыя паведамілі ў прэсе аб плянах бальшавікоў, таксама зьвязваючы зь імі правал нямецкага камуністычнага паўстаньня 1923 году, ініцыяванага Саветамі. Партыйныя функцыянэры адрэагавалі на гэты артыкул новай хваляй крытыкі, проціпастаўленьнем трацкізма ленінізму, прыніжэньнем ролі Троцкага ў Рэвалюцыі 1917 года і ў абвяшчэньні тэорыі пэрманэнтнай рэвалюцыі «меншавіцкай ерасьсю». У 1925 годзе Троцкага пазбавілі пасады старшыні ваеннага камісарыяту.

У 1926 годзе Троцкі вырашыў стварыць аб'яднаную апазыцыю разам са сваімі былымі палітычнымі апанэнтамі, Зіноўевым і Каменевым, якія зараз пачалі барацьбу са Сталінам. Акцэнт у сваіх выступах яны рабілі на тэме дэмакратычных прынцыпаў партыі, эканамічным плянаваньні, асуджэньні лідэрскіх замашак Сталіна і яго тэорыі пабудовы сацыялізму ў асобна ўзятай краіне як перашкоды сусьветнай рэвалюцыі, ад якой Троцкі так і не адмовіўся.

Высылка за мяжу

Леў Троцкі з паплечнікамі незадоўга да забойства

Тым ня менш, у кастрычніку 1926 года Леў Троцкі быў выведзены з Палітбюро, праз год — з Цэнтральнага камітэту партыі, а пасьля дэманстрацыі ў гонар 10-годдзя Рэвалюцыі яго выключылі з партыі. У 1928 годзе Леў Троцкі і яго прыхільнікі былі сасланыя ў Сярэднюю Азію, у Алма-Ату, а ў 1929 годзе яго выслалі з СССР.

Ён пасяліўся спачатку ў Турцыі, а затым на востраве Прынкіпо, дзе заняўся літаратурнай дзейнасьцю: завяршыў сваю аўтабіяграфію і напісаў кнігу аб Кастрычніцкай Рэвалюцыі. У 1933 годзе Троцкаму была дадзеная француская віза. Ён не пакідаў надзеі рэфармаваньня рэвалюцыйнага Інтэрнацыяналу, аднак прыход Гітлера да ўлады ў Нямеччыне пахаваў гэтыя пляны. Праўда, ён заклікаў сваіх прыхільнікаў ствараць уласныя рэвалюцыйныя аб'яднаньні, якія ў будучыні злучацца ў IV Інтэрнацыянал. У 1935 годзе Троцкі апынуўся ў Нарвэгіі, адкуль быў змушаны паехаць у Мэксыку, дзе ён пасяліўся ў мястэчку Каякан. У гэты час на радзіме яго таўравалі як здрадніка, які працаваў на розныя замежныя выведкі.

Замах і забойства

Кабінэт, у якім быў забіты Троцкі

Першы замах на Троцкага быў няўдалы. Аднак другі, 20 жніўня 1940 года, выкананы Рамонам Мэркадэрам, быў удалы. Гэты гішпанскі камуніст, завербаваны савецкай выведкай, быў частым госьцем у хаце Троцкага. 20 жніўня ён ударыў яго ледарубам, і на наступны дзень, 21 жніўня, Леў Троцкі сканаў у сваёй хаце.

Спасылкі

Леў Троцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў