Перайсьці да зьместу

Уладзімер Ленін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уладзімір Ленін»)
Уладзімер Ульянаў (Ленін)
лац. Uładzimier Uljanaŭ (Lenin)
па-расейску: Владимир Ильич Ленин
Уладзімер Ільліч Ленін
Уладзімер Ільліч Ленін
Старшыня Савета народных камісараў Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
1917 — 1923
Наступнік: Аляксей Рыкаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 22 красавіка 1870(1870-04-22)[1][2][3][…]
Сымбірск
Памёр: 21 студзеня 1924(1924-01-21)[4][5][1][…] (53 гады)
Сядзіба Горкі, РСФСР
Партыя: Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя, потым РКП(б)
Сужэнец: Надзея Крупская
Каханка — Інэса Арманд[6][7]
Бацька: Ульянаў Ільля Мікалаевіч
Маці: Ульянава Марыя Аляксандраўна
Адукацыя: вышэйшая
Узнагароды:

Уладзі́мер Ільлі́ч Улья́наў, больш вядомы пад псэўданімам Ле́нін (рас. Владимир Ильич Ленин; 22 красавіка 1870 — 21 студзеня 1924) — расейскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік кастрычніцкага перавароту ў Расеі, першы Старшыня Савета народных камісараў СССР.

Уладзімер Ульянаў нарадзіўся ў Сымбірску ў сям’і работніка сфэры адукацыі. Паводле этнічнага паходжаньня Ўльянаў меў расейскія, калмыцкія, нямецкія, швэдзкія, габрэйскія карані. Ён быў пахрышчаны ў праваслаўе.

У раньнім веку Ўльянаў перажыў дзьве буйныя трагедыі. Першаю стала сьмерць бацькі ў 1886 годзе.

У траўні 1887 году брат Уладзімера Ўльянава Аляксандар быў павешаны за ўдзел у арганізацыі замаху на цара Аляксандра III. Ягоная сястра была трапіла пад хатні арышт у маёнтку Ўльянавых у вёсцы Какушкіна за 40 км ад Казані. Усё гэта радыкалізавала Леніна ад самых малдых гадоў. У савецкай ідэалягічнай міталёгіі гэты эпізод прадстаўляўся як вызначальны для будучай дзейнасьці Леніна.

Уладзімер Ульянаў таксама ўцягваўся ў актыўнасьць марксысцкіх груповак. За ўдзел у пратэстах ён быў выключаны з Казанскага ўнівэрсытэту і працягнуў навучаньне самастойна, у 1891 годзе атрымаўшы ліцэнзію на адвакацкую дзейнасьць. За гэты час ён вывучыў некалькі замежных моваў, пераклаў на расейскую мову Маніфэст Камуністычнай партыі. Таксама Ленін стаўся аўтарам некалькіх тэарэтычных працаў па філязофіі марксізму.

Арыштанцкі фатаздымак Леніна

Пэўны час Ульянаў працаваў у Самары. У 1893 ён пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе ўсё больш і больш актыўна займаўся рэвалюцыйнай прапагандай і тэарэтызаваньнямі на марксысцкія тэмы. 7 сьнежня 1895 году ён быў арыштаваны і зьняволены на 14 месяцаў, пасьля чаго сасланы ў вёску Шушанскае ў Сыбіры.

У ліпені 1898 году Ленін пабраўся шлюбам з Надзеяй Крупскай, таксама сацыялісткай. У красавіку 1899 году ён апублікаваў сваю кнігу «Разьвіцьцё капіталізму ў Расеі». У 1900 годзе тэрмін ссылкі скончыўся, і Ленін пачаў шмат вандраваць па Расеі і замежжы. Пэўны час ён жыў у Цюрыху, Жэнэве, Мюнхэне, Празе, Вене, Манчэстэры і Лёндане. Ульянаў актыўна займаўся публіцыстыкай, прыкладна ў гэты час ён упершыню выкарыстаў псэўданім «Ленін».

Ленін быў актыўным сябрам Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (РСДРП). У 1903 годзе пасьля расколу партыі, які быў часткова інсьпіраваны ленінавым памфлетам «Што рабіць?», ён узначаліў фракцыю бальшавікоў.

У 1906 г. Ульянаў быў абраны ў прэзыдыюм РСДРП. У 1907 ён дзеля бясьпекі пераехаў у Фінляндыю, працягваў шмат вандраваць і ўдзельнічаць у агульнаэўрапейскіх лявацкіх сходках.

Падчас Першай сусьветнае вайны адбыўся раскол эўрапейскіх левых з-за таго, што некаторыя марксысцкія партыі (у прыватнасьці, у Нямеччыне) актыўна падтрымалі свае ўрады ў вайне.

Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі і зрынаньня цара Мікалая II, Леніну, які ў той час знаходзіўся ў ізаляванай ад вайны Швайцарыі, было патрэбна тэрмінова вернуцца ў Расею. Зацікаўлены ў дэстабілізацыі свайго ворага-Расеі, нямецкі ўрад дазволіў Ульянаву на цягніку праехаць праз усю Нямеччыну, а пасьля караблём пераехаць у Швэцыю, а адтуль пры дапамозе швэдзкіх камуністаў — у Петраград.

16 красавіка 1917 г. Ленін прыбыў у сталіцу Расеі і ўзначаліў бальшавіцкія сілы апублікаваўшы свае Красавіцкія тэзы, дзе заклікаў да бязьлітаснай барацьбы супраць расейскага Часовага ўраду.

Пасьля паразы бальшавіцкага паўстаньня ў ліпені, Ленін зноў зьбег у Фінляндыю, дзе выдаў сваю працу «Дзяржава і рэвалюцыя», у якой на базе цытатаў і ўласных інтэрпрэтацыяў працаў Маркса і Энґельса заклікаў да стварэньня формы кіраваньня грамадзтвам на аснове рабочых і сялянскіх радаў («саветаў»).

У кастрычніку Ленін вернуўся ў Петраград і ўзначаліў бальшавіцкі кастрычніцкі пераварот. Падзеньне Зімовага палацу ў ноч з 7 на 8 лістапада адзначыла сабой пачатак больш як 70-гадовага савецкага рэжыму ў Расеі.

На чале савецкай дзяржавы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

8 лістапада 1917 году Ленін быў абраны старшынём Савету народных дэпутатаў. Бальшавіцкі ўрад абвесьціў пляны па электрыфікацыі Расеі, пераадоленьню дыскрымінацыі жанчынаў і масавай непісьменнасьці.

Адной зь першых задачаў для савецкага ўраду было сканчэньне вайны. Пэўная частка бальшавіцкіх кіраўнікоў (Бухарын) выступала за працяг вайны супраць Нямеччыны, хтосьці (Троцкі) выступаў за канцэпцыю «ані міра, ані вайны»: спыненьне баявых дзеяньняў і вяртаньне ўсіх захопленых тэрыторыяў. Аднак, Ленін настаяў на падпісаньні Берасьцейскай мірнай дамовы, паводле якой Расея выходзіла з вайны і губляла буйныя тэрыторыі на Захадзе. Падпісаньне гэтага міру дадало аргумэнтаў тым, хто абвінавачваў бальшавікоў у прадстаўленьні нямецкіх інтарэсаў.

Пасьля паразы бальшавікоў на выбарах ува Ўстаноўчы сход Расеі, Чырвоная гвардыя расстраляла першую сэсію новаабранага сходу. Гэтым пачалося актыўнае гвалтоўнае выцісканьне альтэрнатўыных бальшавікам сілаў з палітычнай арэны.

Бальшавікі сфармавалі кааліцыйны ўрад з Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Аднак, урад распаўся пасьля таго, як СР не падтрымалі Берасьцейскі мір і далучыліся да апазыцыі бальшавікам. Бальшавікі распачалі масавыя рэпрэсіі, для чаго, у прыватнасьці, была створаная ЎНК.

14 студзеня 1918 году пасьля публічнага выступу на Леніна быў зьдзейсьнены першы замах. 30 жніўня 1918 году Фані Каплан, сябра партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, зрабіла другі замах на Леніна, цяжка яго параніўшы. Ленін аправіўся пасьля ранаў, але яго здароўе было істотна падарванае.

Грамадзянская вайна ў Расеі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У адказ на разгортваючуюся масавую антыбальшавіцкую барацьбу, «чырвоныя» пачалі сэрыю масавых рэпрэсіяў, вядомую як Чырвоны тэрор. Дзясяткі тысячаў сапраўдных ці імаверных ворагаў бальшавіцкага рэжыму былі расстраляныя альбо адпраўленыя ў канцэнтрацыйныя лягеры. Акрамя таго, у сельскіх рэгіёнах пачала разгортвацца палітыка Ваеннага камунізму, пры якой у сялянаў дзеля забесьпячэньня бальшавіцкіх атрадаў гвалтоўна канфіскоўвалася харчаваньне, быдла, пры чым людзі пакідаліся на галодную сьмерць. Ленін быў галоўным інсьпіратарам тэрарыстычнай палітыкі чырвонага ўраду.

Нягледзячы на падтрымку белага руху з замежжа, чырвоным атрымалася перамагчы ў крывавай грамадзянскай вайне.

Ленінская замежная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сакавіку 1919 году Ленін стаў ініцыятарам стварэньня так званага Камуністычнага інтэрнацыяналу, праз заснаваньне якога бальшавікі і іх прыхільнікі ў замежжы адмежаваліся ад агульнага сацыялістычнага руху.

Ленін дэкляраваў сваю прыхільнасьць да нацыянальнай аўтаноміі і абвяшчаў пра канец нацыянальнага прыгнёту і наданьне нацыянальнай незалежнасьці прыгнечаным нацыям.

Апошні фатаздымак Леніна

Голад, дрэннае эканамічнае становішча і масавая незадаволенасьць, выкліканыя бальшавіцкай палітыкай «Ваеннага камунізму» і грамадзянскай вайною, прымусіла ленінскі ўрад у 1921 годзе да пераходу да «Новае эканамічнай палітыкі», пры якой дазваляліся пэўныя элемэнты рынкавай эканомікі.

Здароўе Леніна было моцна падарванае рэвалюцыяй і замахамі на яго жыцьцё. Мэдычныя тэхналёгіі таго часу не дазвалялі выцягнуць кулю зь яго шыі. У траўні 1922 Ленін меў першы ўдар, ён стаў напалову паралізаваны і ня змог далей выконваць свае абавязкі па кіраваньню краінай. У сьнежні таго ж году адбыўся другі ўдар, і Ленін цалкам адыйшоў ад актыўнай палітычнай дзейнасьці. Трэці ўдар Ленін меў у сакавіку 1923 г., пасьля чаго да канца жыцьця застаўся нямым і цалкам паралізаваным.

Ленін памёр 24 студзеня 1924 году.

Праз тры дні пасьля сьмерці Леніна, горад Петраґрад быў пераназваны ў яго гонар на Ленінґрад. Зь цела Ўладзімера Ўльянава былі вынятыя вантробы, труп быў забальзамаваны і выстаўлены на сталы паказ у пабудаваным на Чырвонай плошчы маўзалеі, дзе ён знаходзіцца і сёньня.

Стылізаваная выява Леніна
Стылізаваная выява Леніна

Культ Леніна стаўся цэнтрам камуністычнай міталёгіі. За гады камуністычнага рэжыму імём Леніна былі называныя дзясяткі гарадоў, вуліцаў, прадпрыемстваў па ўсяму СССР і краінах сацыялістычнага блёку. Амаль у кожным населеным пункце СССР існаваў помнік Леніну, цэнтральная вуліца і плошча былі названыя ў гонар Леніна. Плынь марксізму, заснаваная Ленінам, атрымала найменьне «Марксізм-ленінізм», існавалі цэлыя інстытуты вывучэньня ленінскай ідэалёгіі, пры тым, што самі працы Леніна жорстка цэнзураваліся.

Пасьля падзеньня камунізму, ува Ўсходняй Эўропе большасьць помнікаў Леніну былі зрынутыя, вуліцы пераназваныя назад. Аднак, на постсавецкай прасторы дагэтуль шмат ленінскіх помнікаў і назваў. Ленінґрад быў у 1991 годзе пераназваны назад на Санкт-Пецярбург, аднак Ленінградзкая вобласьць і горад Ульянаўск (былы Сімбірск) захавалі свае савецкія назвы.

Заклікаў жорстка забіваць заможных сялянаў (г. зв. «кулакоў»)[9]:

« ...Никакие сомнения невозможны. Кулаки — бешеный враг Советской власти. Либо кулаки перережут бесконечно много рабочих, либо рабочие беспощадно раздавят вос­стания кулацкого, грабительского, меньшинства народа против власти трудящихся. Се­редины тут быть не может. Миру не бывать: кулака можно и легко можно помирить с помещиком, царем и попом, даже если они поссорились, но с рабочим классом нико­гда.

И поэтому бой против кулаков мы называем последним, решительным боем. Это не значит, что не может быть многократных восстаний кулаков, или что не может быть многократных походов чужеземного капитализма против Советской власти. Слово: "последний" бой означает, что последний и самый многочисленный из эксплуататор­ских классов восстал против нас в нашей стране. Кулаки — самые зверские, самые грубые, самые дикие эксплуататоры, не раз вос­станавливавшие в истории других стран власть помещиков, царей, попов, капитали­стов. Кулаков больше, чем помещиков и капиталистов. Но все же кулаки — меньшин­ство в народе. ...Около 3-х миллионов надо счи­тать среднего крестьянина, и едва ли больше 2-х миллионов кулачья, богатеев, спеку­лянтов хлебом. Эти кровопийцы нажились на народной нужде во время войны, они скопили тысячи и сотни ты­сяч денег, повышая цены на хлеб и другие продукты. Эти пауки жирели на счет разо­ренных войною крестьян, на счет голодных рабочих. Эти пиявки пили кровь трудящих­ся, богатея тем больше, чем больше голодал рабочий в городах и на фабриках. Эти вампиры подбирали и подбирают себе в руки помещичьи земли, они снова и снова ка­балят бедных крестьян. Беспощадная война против этих кулаков! Смерть им!...

»

—В.И. Ленин. ПСС. Т. 37. С. 41.

17 траўня 1922 году ў зьвязку з пачаткам працы над першым Крымінальным кодэксам РСФСР пісаў наркаму юстыцыі Дзьмітрыю Курскаму:

« ...Суд должен не устранить террор; обещать это было бы самообманом или обманом, а обосновать и узаконить его принципиально, ясно, без фальши и без прикрас. Формулировать надо как можно шире, ибо только революционное правосознание и революционная совесть поставят условия применения на деле, более или менее широкого. С коммунистическим приветом, Ленин. »

—В.И. Ленин. ПСС. Т. 45. С. 190—191.

  1. ^ а б в г Vladimir Iljitš Uljanov // Eesti biograafiline andmebaas ISIK (эст.)
  2. ^ а б Wladimir Iljitsch Lenin // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Kuznetsov S. V(ladimir) I(l’ich) Lenin [Ul’yanov] // Lenin [Ul’yanov, V(ladimir) I(l’ich)] (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T050309
  4. ^ а б Ленин Владимир Ильич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 14 : Куна — Ломами. — С. 294—300.
  5. ^ а б Resis A. Vladimir Lenin // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ Арманд Инесса — биография возлюбленной В.И.Ленина
  7. ^ Инесса Арманд - Доклад на тему
  8. ^ https://lenin.shm.ru/2410-2/
  9. ^ Ленин В.И. Товарищи-рабочие: идем в последний, решительный бой! // Рабочая Москва. № 14, 17 января 1925 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]