Гутаркі ўдзельніка:Kipryda
Вельмі прыемна, што вы да нас далучыліся! --Rydel 17:16, 29 Oct 2004 (UTC)
Імя Прозвішча
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, выкарыстоўвайце фармат Імя Прозвішча для артыкулаў пра людзей. І ў тэксьце таксама: лягчэй прачытаць (і больш звыкла) Сымон Будны, а не Будны, Сымон. Тым болей, што артыкулы Францішак Багушэвіч і Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ужо існуюць.
Замест артыкулаў-сьпісаў лепей рабіць катэгорыі.
EugeneZelenko 15:17, 30 Oct 2004 (UTC)
Ага. Я таксама ёй ужо сказаў наконт фармату назваў. Дык што, нехта зробіць move i redirect? --Rydel 15:39, 30 Oct 2004 (UTC)
- Мне здаецца, што невялічкая работа над памылкамі Kipryda не перашкодзіць :-). Тым болей, што пра якасьць нельга забывацца ў пагоні за колькасьцю... --EugeneZelenko 02:01, 31 Oct 2004 (UTC)
так, сапраўды, памылкі павыпраўляць мне не зашкодзіць
наконт напісаньня імёнаў. калі ўсе прытрымліваюцца думкі, што пісаць трэба імя прозьвішча, то я буду так рабіць. проста для мяне прозьвішча, імя больш стандартны для энцыкляпэдыі фармат.
а як рабіць катэгорыі замест сьпісаў, я поста ня ведаю(
Катэгорыі
[рэдагаваць крыніцу]Катэгорыі розьняцца ад простых артыкулаў тым, што перад іх назвай ідзе ключавое слова, напрыклад, Category:Беларускія_літаратары
Каб дадаць нейкі артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць наступную спасылку, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары]]. Тады артыкул дадаецца ў катэгорыю аўтаматычна.
Для таго, каб артыкул уваходзіў пад адрознай назвай у катэгорыю трэба напісаць, напрыклад: [[Катэгорыя:Беларускія літаратары|Караткевіч, Уладзімір]]
Тады хаця сам артыкул завецца Уладзімір Караткевіч, ён будзе занесены ў катэгорыю пад літарай К (глядзі Беларускія_літаратары) і будзе адпаведна адлюстраваны ў сьпісе.
--Red_Winged_Duck 13:20, 1 Nov 2004 (UTC)
Подпіс
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, у размовах карыстайцеся подпісам ~~~~, каб было бачна, хто і што казаў. Кнопка Your signature with timestamp дадае гэтыя сымбалі аўтаматычна. --EugeneZelenko 15:02, 1 Nov 2004 (UTC)
Трэба трошкі падвучыцца
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, не спрабуйце адразу дадаць шмат артыкулаў. Для пачатку дастаткова 2-3, на якіх і падвучыцца фарматаваньню, правілам афармленьня і г.д. Зьмест Вашых артыкулаў вельмі добры, але афармленьне патрабуе шмат ня вельмі цікавай мэханічнай працы, якой хтосьці павінен займацца. Вельмі пажадана, каб гэтым хтосьці быў(ла) аўтар(ка).
Вельмі рэкамэндую паглядзець у якасьці падручніка ангельскую вэрсію.
EugeneZelenko 15:02, 1 Nov 2004 (UTC)
я разумею
[рэдагаваць крыніцу]дзякуй, за тлумачэньне пра катэгорыі, цяпер буду ведаць і, спадзяюся, ўжываць
я думаю, што менавіта я і буду рабіць тую мэханічную працу--kipryda 15:52, 1 Nov 2004 (UTC)
выдаленьне артыкулаў
[рэдагаваць крыніцу]таксама буду ўдзячная, калі патлумачыце, як выдаляць артыкулы, бо зразумела, што зьмена назвы тут не дапамагае.--kipryda 17:14, 1 Nov 2004 (UTC)
- Правы на выдаленьне старонак маюць толькі адміністратар(кі) - каб вандалы не нарабілі вялікай шкоды. Простыя ўдзельнікі(цы) павінны дадаваць у пачатак артыкула наступны шаблён: {{ВыдаліцьТамуШто|Прычына}} (напрыклад: {{ВыдаліцьТамуШто|Памылка ў назьве}}). Артыкул дадаецца ў катэгорыю Кандыдатуры на выдаленьне, якую чысьцяць адміністратары(кі).
- Артыкулы з назвай у фармаце Прозвішча, Імя я ўжо выдаліў.
- Дарэчы, калі будзе час/жаданьне, напішыце артыкул Вікіпэдыя:Як выдаляць артыкулы (я - дрэнны пісьменьнік :-).
- EugeneZelenko 05:34, 2 Nov 2004 (UTC)
парайце, як назваць
[рэдагаваць крыніцу]называць артыкул пра касьцюшку: Тадэвуш Касьцюшка ці Андрэй Тадэвуш Бенавентура Касьцюшка?
- Лепей Тадэвуш Касьцюшка. У артыкуле, вядома, трэба указаць поўнае імя. Для дадатковай інфармацыі, структуры, ідэяў і г.д. - гл. en:Tadeusz Kosciuszko, pl:Tadeusz Kościuszko. --EugeneZelenko 05:34, 2 Nov 2004 (UTC)
хачу напісаць пра Лідчыну ў паўстаньні 1863 г. - ня ведаю, якім чынам назваць і куды паставіць--kipryda 00:00, 2 Nov 2004 (UTC)
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Загаловак артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Калі няцяжка, рабіце гэтакім:
Гу́зікаў Міхал Іо́сіфавіч (14 верасьня 1806 – 27 кастрычніка 1837) — беларускі музыка, вынаходнік ксыляфону.
Wiki:
'''Гу́зікаў Міхал Іо́сіфавіч''' ([[14 верасьня]] [[1806]] – [[27 кастрычніка]] [[1837]]) — беларускі музыка, вынаходнік [[Ксыляфон|ксыляфону]].
дзе (прабачце, без прагала перад ; ):
- ́ ; - націск
- &ndash ; - працяжнік сярэдняй даўжыні — паміж датамі.
- &mdash ; - доўгі працяжнік — замест слова "гэта" ці ў сярэдзіне сказа.
(для тых, хто на ўіндаўзе) можна націснуць Alt трымаць яе (адной рукой) і потым лічбы: 0150 ці 0151 і адпусьціць Alt. атрымаем адпаведна: – ці — --ŹmiŁa 07:54, 2 Nov 2004 (UTC)
Можа давайце зробім такі "бокс" на старонцы рэдагаваньня з дапаможнымі спэц.сымбалямі - напрыклад, як гэта робіцца ў нямецкай, польскай і іншых Вікіпэдыях? --Rydel 11:52, 2 Nov 2004 (UTC)
- няправільная пастаноўка :)) трэба казаць так: а вось я зрабіў як у нямецкай, ... хто жадае - карыстайцеся, хто можа - паляпшайце.
- я дык ня ведаю, як такая прыбамбасіна робіцца, трэба неяк уставіць каманды кшталту: <a href="javascript:insertTags('ü','','')">ü</a>, але як, дзе і куды? ну, адміны, дапамагайця! :)) --ŹmiŁa 13:12, 2 Nov 2004 (UTC)
- Каб гэта зрабіць, дастаткова паглядзець і ўзяць за прыклад польскую вэрсыю, а потым зрабіць тое ж самае ў MediaWiki:Copyrightwarning, але справа ў тым, што зрабіць гэта могуць толькі Спэцыяльныя:Listadmins --Red_Winged_Duck 12:10, 4 Nov 2004 (UTC)
Пазьбягайце скарачэньняў
[рэдагаваць крыніцу]асабліва ў назвах артыкулаў
Катэгорыя Выбітныя асобы Беларусі
[рэдагаваць крыніцу]Ня трэба кожнага літаратара ўключаць у катэгорыю Выбітныя асобы Беларусі. Дастаткова катэгорыю Беларускія літаратары ўключыць туды цалкам.
выпадковая старонка
[рэдагаваць крыніцу]калі абіраеш "выпадковую старонку", то часьцей за ўсё вылядае спасылка на год ці дату. такіх артыкулаў большасьць на вікі?--kipryda 22:14, 16 Nov 2004 (UTC)
Паспрабаваў дзеля цікавасьці. У мяне з 20 спробаў 12 разоў выскачылі або дата або год. 60%. Мо сапраўды недзе так і ёсьць на дадзены момант. --Rydel 22:34, 16 Nov 2004 (UTC)
па-мойму, ці то на нямецкай, ці то на польскай вікі ёсьць поўны сьпіс артыкулаў, здаецца, па альфабэце. можа, і нам варта было б такое зрабіць? ці гэта непатрэбна?--195.50.4.172 16:37, 18 Nov 2004 (UTC)
http://be.wikipedia.org/w/wiki.phtml?title=Special:Allpages&from=A (толькі ня ведаю, наколькі апэратыўна гэта абнаўляецца - напрыклад, бачу там старонкі, якія я сёньня выдаляў) --Rydel 17:09, 18 Nov 2004 (UTC)
але як пабачыць сьпіс артыкулаў, калі ня ведаць тую спасылку, што ты напісаў? як з галоўнай старонкі вікі знайсьці той сьпіс? бо я спрабавала і не знайшла. ці то дрэнна спрабавала, ці то сапраўды гэта цяжка--kipryda 12:22, 19 Nov 2004 (UTC)
- Дарэчы, я ня ведаю, наколькі правільна працуе гэтая старонка (напрыклад, і ды ґ няправільна адсартаваныя, і зусім няма старонак зь лічбамі, напрыклад, гадоў).
- З личбамі наступны адрас: http://be.wikipedia.org/w/wiki.phtml?title=Special:Allpages&from=0 --EugeneZelenko 14:51, 19 Nov 2004 (UTC)
А дабраўся я да гэнай старонкі так: Клікнуў на лінк Спэцыяльныя старонкі (мэню зьлева, у самым нізе), потым у сьпісе выбраў All Pages (але сама All Pages чамусьці не працуе, за тое ўнутры быў гэны лінк).
Праблема хіба ў тым (наколькі я разумею), што па меры росту Вікіпэдыі такая старонка будзе жэрці ўсё больш і больш рэсурсаў, і таму, напрыклад, у англамоўнай Вікіпэдыі яе наагул адключылі. Значыць, наколькі я разумею, гэта робіць яшчэ больш важнымі катэґорыі. Трэба вельмі добра прадумваць структуру катэґорыяў, каб яны пакрывалі ўвесь зьмест Вікіпэдыі. І яшчэ,Спэцыяльныя старонкі ўтрымвае іншыя цікавыя лінкі. Напрыклад, orphan pages - гэта старонкі, на якія не спасылаюцца ніякія іншыя старонкі. А таксама ёсьць "супрацьлеглы" сьпіс (most wanted) "самых патрэбных" старонак. Гэта старонкі, на якія ёсьць найбольш "чырвоных спасылак".
Кароткае апісаньне зьменаў
[рэдагаваць крыніцу]Калі ласка, пры рэдагаваньні заўсёды дадавайце «Кароткае апісаньне зьменаў» у адпаведным радку. --EugeneZelenko 15:12, 3 Dec 2004 (UTC)
Interwikis
[рэдагаваць крыніцу]Па матывах 3 сьнежня... Калі ласка, прачытайце User talk:Forion#Interwikis.
Калі будзе час і (галоўнае :-) жаданьне, зрабіце артыкул Вікіпэдыя:Як спасылацца на іншамоўныя артыкулы (ці мо прапануеце лепшую назву). Думаю, што новыя ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць вельмі ўдзячныя за гэта.
EugeneZelenko 02:31, 9 Dec 2004 (UTC)
Redirects
[рэдагаваць крыніцу]Я зрабіў ВКЛ, БНР, РБ, БДУ, ЗША - іх таксама магчыма ўжываць для спасылак. --EugeneZelenko 02:31, 9 Dec 2004 (UTC)
дзе старонкі?
[рэдагаваць крыніцу]сёньня ўжо тры рады натыкнулася на словы "Зараз тэкст на гэтай старонцы адсутнічае. Вы можаце пашукаць гэтую назву ў іншых старонках альбо рэдагаваць гэтую старонку" датычна артыкулаў, якія глядзела літаральна паўгадзіны таму. з чым гэта зьвязанае?--kipryda 09:36, 17.верасьня.2006 (UTC)
- А якія артыкулы? Паспрабую паўтарыць. --EugeneZelenko 14:29, 17.верасьня.2006 (UTC)