Кранштат
Кранштат | |||||
Кронштадт | |||||
![]() Будынак 5-ае правіянцкае крамы | |||||
| |||||
Заснаваны: | 1704 | ||||
раён: | Кранштацкі | ||||
Плошча: | 19,35 км² | ||||
Насельніцтва: | 43005 (2010) | ||||
Тэлефонны код: | +7 812 | ||||
Паштовы індэкс: | 197760-197762 | ||||
Аўтамабільны код: | 78, 98, 178 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 60°00′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 60° пн. ш. 29.767° у. д.Каардынаты: 60°00′ пн. ш. 29°46′ у. д. / 60° пн. ш. 29.767° у. д. | ||||
Кранштат на мапе Расеі ![]() ![]() Кранштат | |||||
![]() |
Кранштат (па-расейску: Кронштадт) (ад па-нямецку: Krone — карона й Stadt — места), места-фартэцыя й порт у Расеі, адміністрацыйны раён Санкт-Пецярбургу. Насельніцтва 43 тыс. чалавек (2010). Заснаванае ў 1704 годзе.
Места разьмешчаные на высьпе Котлін у Балтыйскім моры. Да 1983 году патрапіць на выспу можна было толькі водным шляхам. У цяперашні час выспа зьвязаная кольцавай аўтадарогай (КАД), якая праходзіць па комплексе абарончых збудаваньняў Пецярбургу ад паводкаў, з паўночным і паўднёвым берагамі Фінскае затокі; па дамбе пракладзеная аўтадарога, якая злучае Кранштат з Санкт-Пецярбургам і з Ламаносавым, разьмешчаным насупраць Кранштата на паўднёвым беразе затокі.
У 1990 годзе гістарычны цэнтар места быў далучаны да сьпісу Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО (як складнік аб’екту «Гістарычны цэнтар Санкт-Пецярбургу й зьвязаныя з ім комплексы помнікаў»)[1]. У красавіку 2009 году Кранштату прысвоенае званьне воінскай славы.[2]