Расейцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат зьмяніў: tt:Urıs xalqı
RedBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: az:Ruslar
Радок 29: Радок 29:
[[af:Russe]]
[[af:Russe]]
[[ar:روس]]
[[ar:روس]]
[[az:Ruslar]]
[[ba:Урыҫтар]]
[[ba:Урыҫтар]]
[[be:Рускія]]
[[be:Рускія]]

Вэрсія ад 13:05, 21 жніўня 2009

Расейцы
Колькасьць каля 137 мільёнаў
Рэгіёны пражываньня Расея, Украіна, Казахстан, Беларусь, ЗША, Латвія, Узбэкістан, Кыргыстан, Эстонія, Летува і іншыя
Мовы расейская мова
Рэлігіі Пераважна праваслаўныя. Частка расейцаў зьяўляюцца атэістамі.
Блізкія этнасы славяне, асабліва ўсходнія (беларусы, украінцы)

Расейцы (па-расейску: Русские) — усходнеславянскі народ, асноўны насельнік Расеі (каля 80% насельніцтва краіны).

Статыстыка

Налічваючы 137 мільёнаў чалавек, расейцы зьяўляюцца найбуйнейшым па колькасьці народам у Эўропе і адным з найбуйнейшых у сьвеце. Прыблізна 116 мільёнаў этнічных расейцаў жывуць непасрэдна ў Расеі, каля 18 мільёнаў — у суседніх краінах. Яшчэ 3 мільёны жывуць па ўсім сьвеце, пераважна ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе, а таксама ва Ўсходняй Эўропе і Азіі.

Рэлігія

Праваслаўнае хрысьціянства — дамінуючая рэлігія сярод расейцаў. Большасьць расейскіх вернікаў належаць да Расейскай праваслаўнай царквы, якая адыграла значную ролю ў фармаваньні і разьвіцьці расейскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Нават няверуючыя расейцы пераважна асацыююць сябе з праваслаўным веравызнаньнем.

Некаторыя расейцы зьяўляюцца прыхільнікамі стараабрадніцтва — рэлігійнай плыні, якая ўзьнікла ў выніку расколу ў Расейскай праваслаўнай царкве ў 17 стагодзьдзі.

Нягледзячы на тое, што рэлігія ў Расеі вярнула свае пазыцыі пасьля савецкага перасьледу і абмежаваньняў, адносна малы працэнт расейцаў рэгулярна наведвае набажэнствы.

Спасылкі