Ford Motor Company: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д удакладненьне
вытворчасьць у Беларусі — у асобны артыкул
Радок 25: Радок 25:


== Вытворчасьць Ford у Беларусі ==
== Вытворчасьць Ford у Беларусі ==
{{Асноўны артыкул|Вытворчасьць Ford у Беларусі}}

З [[1997]] па [[2000]] гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. [[12 траўня]] вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.
У вёсцы [[Абчак]] пад [[Менск]]ам [[30 ліпеня]] [[1997]] году быў урачыста адчынены завод «Форд Юніён». Праектная магутнасьць заводу ў Абчаку складала каля 6 тысячаў аўтамабіляў штогод. Удзельнікамі СП «Форд-Юніён» зьяўляліся: кампанія «Форд Мотар», якая валодала 51% акцый; беларускі ўрад, які валодаў 26% акцый; і фірма «Лада ОМС» — 23% акцый. На заводзе працавалі 124 супрацоўнікі.

Увосень 1997 году з канвэера сышлі першыя аўтамабілі: мінівэн Ford Transit і легкавы Ford Escort. Амэрыканскі канцэрн валодаў падаткавымі ільготамі ў [[Беларусь|Беларусі]] і зьбіраўся заняць вялікую нішу на [[Расея|расейскім]] рынку.

Спрыяльныя ўмовы вытворчасьці аўтамабіляў былі зьвязаныя з тым, што ў [[1996]] годзе [[парлямэнт]] Беларусі ўхваліў скасаваньне мыты на камплектуючыя і абсталяваньне для вытворчасьці «Форд Юніён», а таксама адмену падатку на дадатковы кошт (ПДК) на 5 гадоў. Аднак увосень 1997 году [[Аляксандар Лукашэнка|прэзыдэнт Беларусі]] сваім указам узнавіў «роўныя ўмовы гаспадараньня» для ўсіх машынабудаўнікоў.

Амэрыканскі канцэрт пазбавіўся падаткавых ільготаў і захаваў толькі нязначныя падаткавыя паслабленьні. У [[Расея|Расеі]] цана Ford Transit падвысілася да 18 тысячаў даляраў, а па гэтай прычыне канкурэнцыю таннай расейскай «Газэлі» цаной у 5 тысячаў даляраў стварыць не атрымалася. Больш за тое, пасьля крызісу [[1998]] году ў Расеі аб’ём продажаў стаў значна падаць. За ўвесь [[1999]] год было прададзена толькі 440 легкавых і камэрцыйных аўтамабіляў беларускай зборкі.

Пазьней плянавалася, што ў Беларусі будзе наладжаная вытворчасьць легкавіка Ford Escort, аднак высокая цана аўтамабіля, якая складала больш за 10 тысячаў даляраў, адштурхнула пакупнікоў.

[[12 траўня]] [[2000]] году кампанія «Форд Мотар» афіцыйна заявіла пра спыненьне вытворчасьці аўтамабіляў на заводзе СП «Форд-Юніён» пад Менскам. Алан Баці, прэзыдэнт «Форд Мотар Кампані» ў Расеі і [[СНД]] паведаміў: «Са шчырым спачуваньнем мы вымушаныя паведаміць пра спыненьне вытворчасьці мадэляў Escort і Transit на нашым заводзе ў Абчаку».

Усяго да тры гады ў Беларусі былі сабраныя 3660 машынаў маркі Ford. Укладаньні амэрыканскай кампаніі ў праект склалі 9,69 мільёны даляраў.

Пасьля спыненьня вытвочасьці аўтамабіляў завод быў прададзены і перапрафіляваны. Новым інвэстарам стала [[Ангельшчына|ангельская]] кампанія [[J&W Sanderson]], якая спэцыялізуецца на ін’екцыйным ліцьці плястмасавых кампанэнтаў для радыёэлектроннай прамысловасьці.


== Вонкавыя спасылкі ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Ford|выгляд=міні}}
{{Commons|Category:Ford|выгляд=міні}}
* [http://www.ford.com/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.ford.com/ Афіцыйны сайт] {{ref-en}}
* [http://www.belgazeta.by/20000724.28/040150060/ «Форд» прадае завод у Абчаку] {{ref-ru}}
* [http://www.belgazeta.by/20000515.18/020020320/ Бывай, Форд] {{ref-ru}}


{{накід}}
{{накід}}

Вэрсія ад 02:17, 11 жніўня 2008

Ford Motor Company
Файл:Ford logo.jpg
Тып дэлаверская карпарацыя[d]
Лістынг на біржы NYSE: F
Заснаваная 16 чэрвеня 1903
Заснавальнікі Генры Форд
Уласьнікі Ford family tree[d][1]
Краіна
Разьмяшчэньне Сьцяг ЗША Дырборн, Мічыган, ЗША
Ключавыя фігуры Ўільям Форд
Галіна аўтамабільная
Прадукцыя аўтамабілі
Абарачэньне $172,455 млрд. (2007)
Апэрацыйны прыбытак -$2,723 млрд. (2007)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў 186,336 (2007)
Даччыныя кампаніі Volvo Cars

Ford Motor Company (па-беларуску: Форд Мотар Компані) — амэрыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў сьпісе найбуйнейшых публічных амэрыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў сьпісе найбуйнейшых сусьветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (сьпісы складаліся па памеры выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырборн (прыгарад Дэтройта, штат Мічыган).

Вытворчасьць Ford у Беларусі

Асноўны артыкул: Вытворчасьць Ford у Беларусі

З 1997 па 2000 гады на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Менскам зьбіраліся камэрцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасьці заводу дазвалялі зьбіраць да 6000 машынаў штогод. 12 траўня вытворчасьць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі зь нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машынаў Ford.

Вонкавыя спасылкі

Ford Motor Companyсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.wsj.com/articles/shareholders-again-back-ford-family-1463087314
  2. ^ Global Research Identifier Database (анг.) — 2015.
  3. ^ Form 10-K — 2023.