Спаса-Прэабражэнская царква (Пружаны)
Выгляд
Славутасьць | |
Спаса-Прэабражэнская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Пружаны |
Каардынаты | 52°33′7.95″ пн. ш. 24°26′47.6″ у. д. / 52.5522083° пн. ш. 24.446556° у. д.Каардынаты: 52°33′7.95″ пн. ш. 24°26′47.6″ у. д. / 52.5522083° пн. ш. 24.446556° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Берасьцейская[1] |
Тып будынка | царква |
Дата заснаваньня | 1861 |
Апошні плябан | Ігар Мрыхін |
Стан | адноўленая |
Спаса-Прэабражэнская царква | |
Спаса-Прэабражэнская царква на Вікісховішчы |
Спа́са-Прэабражэ́нская царква́ — праваслаўная царква ў Пружанах, асьвечаная ў гонар Перамяненьня Гасподняга.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная царква паўстала ў 1861 року (паводле іншых зьвестак — у 1878) на праваслаўных могілках Пружанаў, на месцы даўняе Сьвята-Духаўскай царквы[2]. Сродкі на пабудовы былі сабраныя прыхаджанамі з ініцыятывы мясцовага протаярэя Мікалая Жуковіча.
Згарэла ў 1941. У 1943 адбудаваная.[3]
Згарэла ў канцы XX стагодзьдзя, у 2000 пачалося будаўніцтва каменнай царквы[4]. Адкрытая наноў 14 жніўня 2003[5].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, на даху разьмешчаны 8-гранны барабан з купалам. Да асноўнага аб’ёму прымыкаюць прытвор і апсыда.
Каля драўлянае царквы стаяла званіца.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Брестская епархия pravoslavie.by (рас.)
- ^ Щербаков Ярослав Александрович. (23 верасьня 2012) Улица первая. Тормасова (рас.) Дневник irena_s » Пружаны. Улицы моего детства. Генеалогический форум ВГД. Праверана 1 кастрычніка 2012 г.
- ^ Спаса-Праабражэнская царква ў Пружанах Radzima.org
- ^ Спаса-Праабражэнская царква ў Пружанах Radzima.org
- ^ Юбілейныя даты // Раённыя будні. — 31 ліпеня 2013. — № 59 (9604). — С. 5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 5.
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|