Паўднёва-Ўсходняя Азія
Паўднёва-Ўсходняя Азія — назва азіяцкага рэгіёну, які ўтрымлівае паўвостраў Індастан, Малайскі і Філіпінскі архіпэлягі. Да гэтага рэгіёну адносяць наступныя краіны: М'янма, Тайлянд, Камбоджа, Лаос, Віетнам, Малайзія, Сынгапур, Інданэзія, Усходні Тымор, Брунэй і Філіпіны. Плошча рэгіёну складае каля 4,5 млн км², а колькасьць жыхароў налічвае 550 млн чалавек.
У 1954—1977 гадах існавала міжнародная арганізацыя «Арганізацыя Дамовы Паўднёва-Ўсходняй Азіі» (SEATO), мэтай дзейнасьці якой, было ўтрыманьне міру ў гэтым рэгіёне. Гэтую арганізацыю заснавалі дзьве дзяржавы: Тайлянд і Філіпіны, а так сама некалькі краінаў не ўваходзячых у рэгіён, але мелі тут свае інтарэсы: ЗША, Аўстралія, Францыя, Новая Зэляндыя, Пакістан і Вялікабрытанія.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёва-Ўсходняя Азія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў