Павульскае возера
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Павульле (неадназначнасьць), Цётча (неадназначнасьць).
Возера
Павульскае возера
Павульскае возера |
Павульскае, Павульле, Цётча — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Тураўлянкі. Знаходзіцца ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў. Належыць да групы Ўшацкіх азёраў. Плошча паверхні возера 8,45 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,5 м, сярэдняя складе 3,1 м. Аб’ём вады 26,75 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 25 км[1].
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Павульле.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагі нізкія, знаходзяцца пад хмызьняком. На пэўных дзялянках берагі забалочаныя. Возера мае выспу, плошча якой складае 6 га (0,06 км²).
Праз возера цячэ рака Тураўлянка, якая злучае яго з азёрамі Бярозаўскім і Яновам. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, у тым ліку ручаі з азёраў Чарсьцьвяцкага і Вяркудзкага.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расьліннасьць у возеры пашыраецца да глыбіні 3 м. Растуць чарот, разак, трысьнёг, рдзесты.
У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 4: Недалька ― Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 598 с.