Перайсьці да зьместу

Новы Двор (Пінскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новы Двор
трансьліт. Novy Dvor
Першыя згадкі: 1504
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Навадворскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 892 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225763
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°18′30″ пн. ш. 26°14′30″ у. д. / 52.30833° пн. ш. 26.24167° у. д. / 52.30833; 26.24167Каардынаты: 52°18′30″ пн. ш. 26°14′30″ у. д. / 52.30833° пн. ш. 26.24167° у. д. / 52.30833; 26.24167
Новы Двор на мапе Беларусі ±
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор
Новы Двор

Но́вы Двор[1] (таксама — Но́вы Двур[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Навадворскага сельсавету. На ўсход ад вёскі знаходзіцца вадасховішча Пагост.

Першая згадка ў 1504 годзе, як уласнасьць баярскіх і шляхецкіх родаў, у тым ліку сям’і Анцушковіч (галоўная рэзыдэнцыя — Жабчыцы). У першай палове XVI стагодзьдзя вёска пераходзіць Шчэпам. Пазьней спадкаемцам Навадворскага надзелу Анцушковічаў робіцца Валадковіч.

У XVII—XIX стагодзьдзях у вёсцы знаходзіцца Ўсьпенскі мужчынскі манастыр, вядомы цудатворнай іконай Божай Маці. Заснавальнік манастыра — Рыгор Мартынавіч Валадковіч. З 1743 году манастыр знаходзіцца ў падпарадкаваньні Пінскага Богаяўленскага манастыра, зачыняецца ў 1817 годзе. Частка архіву перавозіцца ў Пінск. У 1862 годзе пабудаваны новы храм, таксама пазьней зьнішчаны.

У XIX стагодзьдзе дзяржаўная вёска, якая налічвае 190 жыхароў. У 1940—1959 годах уваходзіць у склад Чухавіцкага сельсавету Лагішынскага раёну. 8 сакавіка 1960 году станавіцца цэнтрам аднайменнага сельскага Савету. У 1962 годзе Навадворскі сельсавет уключаны ў склад Пінскага раёну.

  • 2009 год — 892 жыхары
  • 1999 год — 1034 жыхары
  • 1998 год — 1050 жыхароў, 390 двароў

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сьвята-Ўсьпенская царква (1992)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235