Сташаны
Выгляд
| Сташаны | |
| трансьліт. Stašany | |
| Першыя згадкі: | 1220 |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пінскі |
| Сельсавет: | Навадворскі |
| Насельніцтва: | 273 чал. (2009) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 165 |
| Паштовы індэкс: | 225724 |
| СААТА: | 1254875021 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°19′18″ пн. ш. 26°8′26″ у. д. / 52.32167° пн. ш. 26.14056° у. д.Каардынаты: 52°19′18″ пн. ш. 26°8′26″ у. д. / 52.32167° пн. ш. 26.14056° у. д. |
Сташаны на мапе Беларусі ± Сташаны | |
Сташа́ны[1] (таксама — Сташаны́[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя згадкі ў 1220 годзе (ці 1160 г.) зьвязаныя зь бітвай войскаў князёў літоўскіх і ўладзімера-валынскіх, якая адбылася ва ўрочышчы Пабоішча, што знаходзіцца ў ваколіцах вёскі. У XV стагодзьдзі — ва ўласнасьці князёў Завішаў. У 1688 годзе пераходзіць пінскім езуітам, якіх пазьней зьмяняе род Корсакаў.
Падчас Першай сусьветнай вайны ў вёсцы разьмяшчаецца адзін з палявых штабоў расейскай арміі і вайсковы шпіталь, сядзібны дом быў разбураны.
Апошнім уладальнікам маёнтку быў Жыгімонт Корсак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 409 жыхароў
- 2009 год — 273 жыхары
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы ансамбль Корсакаў XIX стагодзьдзя
- 5 чэрвеня 1965 году на вясковых могілках усталяваны першы на тэрыторыі СССР помнік загінулым жаўнерам Першай сусьветнай вайны
- Пратэстанцкая царква (пасьля 1990 году)
- Царква сьвятога Мікалая (пасьля 1990 году)
- Драўляная капліца на могілках
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235