Новы Двор (Пінскі раён)
| Новы Двор, трансьліт. Novy Dvor | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Навадворскі |
| Першыя згадкі | 1504 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 150 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°18′26″ пн. ш. 26°14′34″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 892 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225763 |
| Нумарны знак | 1 |
| Новы Двор на мапе Беларусі ± Новы Двор | |
Но́вы Двор[1] (таксама — Но́вы Двур[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Навадворскага сельсавету. На ўсход ад вёскі знаходзіцца вадасховішча Пагост.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая згадка ў 1504 годзе, як уласнасьць баярскіх і шляхецкіх родаў, у тым ліку сям’і Анцушковіч (галоўная рэзыдэнцыя — Жабчыцы). У першай палове XVI стагодзьдзя вёска пераходзіць Шчэпам. Пазьней спадкаемцам Навадворскага надзелу Анцушковічаў робіцца Валадковіч.
У XVII—XIX стагодзьдзях у вёсцы знаходзіцца Ўсьпенскі мужчынскі манастыр, вядомы цудатворнай іконай Божай Маці. Заснавальнік манастыра — Рыгор Мартынавіч Валадковіч. З 1743 году манастыр знаходзіцца ў падпарадкаваньні Пінскага Богаяўленскага манастыра, зачыняецца ў 1817 годзе. Частка архіву перавозіцца ў Пінск. У 1862 годзе пабудаваны новы храм, таксама пазьней зьнішчаны.
У XIX стагодзьдзе дзяржаўная вёска, якая налічвае 190 жыхароў. У 1940—1959 годах уваходзіць у склад Чухавіцкага сельсавету Лагішынскага раёну. 8 сакавіка 1960 году станавіцца цэнтрам аднайменнага сельскага Савету. У 1962 годзе Навадворскі сельсавет уключаны ў склад Пінскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1998 год — 1050 жыхароў, 390 двароў
- 1999 год — 1034 жыхары
- 2009 год — 892 жыхары
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьвята-Ўсьпенская царква (1992)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Навадворскі Ўсьпенскі манастыр (1648—1817)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 235