Народны артыст СССР
Выгляд
Народны артыст СССР | ||
| ||
Краіна | СССР | |
---|---|---|
Тып | нагрудны знак | |
Каму ўручаецца | дзеячам мастацтва | |
Падставы ўзнагароджаньня | за ўнясеньне асаблівага ўкладу ў развіцьцё савецкага тэатру, музыкі, кіно, цырку, тэлебачаньня і радыёвяшчаньня, ў выхаваньне творчай змены | |
Статус | не уручаецца | |
Статыстыка | ||
Дата заснаваньня | 16 студзеня 1936 | |
Першае ўзнагароджаньне | 6 верасьня 1936 | |
Апошняе ўзнагароджаньне | 21 сьнежня 1991 | |
Колькасьць | 1006 | |
Малодшая ўзнагарода | народны артыст Беларускай ССР[d], народны артыст РСФСР[d] і Народны артыст Азэрбайджанскай ССР[d] |
Народны артыст СССР — ганаровае званьне, якое прысвойвалася выбітным дзяячам мастацтва народаў СССР, якія атрымалі агульнае прызнаньне ў разьвіцьці савецкага тэатру, музыкі і кіно. Зацьверджана Пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэту СССР № 47 ад 6 верасьня 1936 году.
Усяго званьня «Народны артыст СССР» былі ўдастоены 1006 чалавек.
Народныя артысты СССР у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1940 Ларыса Александроўская
- 1948 Глеб Глебаў, Павел Малчанаў, Барыс Платонаў
- 1953 Аляксандар Ільінскі
- 1955 Лідзія Ржэцкая, Уладзімер Уладамірскі, Яўген Цікоцкі, Рыгор Шырма
- 1956 Мікалай Ворвулеў
- 1964 Тамара Ніжнікава, Леанід Рахленка
- 1968 Іван Жыновіч, Зьдзіслаў Стома, Генадзь Цітовіч
- 1969 Аляксандра Клімава, Уладзімер Корш-Саблін, Яўген Палосін
- 1971 Уладзімер Дзядзюшка
- 1975 Фёдар Шмакаў
- 1977 Сьвятлана Данілюк
- 1978 Расьціслаў Янкоўскі
- 1979 Яраслаў Вашчак
- 1980 Галіна Макарава
- 1982 Віктар Тарасаў
- 1984 Яўген Глебаў
- 1985 Валянцін Елізар'еў, Аркадзь Саўчанка
- 1986 Віктар Тураў
- 1987 Ігар Лучанок
- 1988 Стэфанія Станюта
- 1989 Мікалай Яроменка (старэйшы)
- 1990 Уладзімер Мулявін, Віктар Роўда
- 1991 Генадзь Аўсяньнікаў
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ерашкевіч П. М. Народны артыст СССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 162.