Яўген Палосін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Палосін
Дата нараджэньня 24 сьнежня 1911 (6 студзеня 1912)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 траўня 1982(1982-05-25) (70 гадоў)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, кінаактор
Месца працы
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» мэдаль „За абарону Масквы“
народны артыст СССР народны артыст Беларускай ССР

Яўген Максімавіч Пало́сін[1] (6 студзеня 191225 траўня 1982) — беларускі, савецкі актор тэатру і кіно. Народны артыст БССР (1956). Народны артыст СССР (1969).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 24 снежня 1911 (па старому стылю) года ў вёсцы Урыўкі (цяпер Ялецкі раён, Ліпецкая вобласьць, Расея). У 1934—1939 гадах вучыўся ў Маскве, у Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага (курс Л. М. Леанідава).

Сцэнічную дзейнасьць пачаў на сцэне Тульскага ТРАМу (Алёшка ў спэктаклі «Дружная горка», кампазытары У. Дзешавоў і М. Дворыкаў), потым Тульскага тэатру юнага гледача.

З 1939 году — актор Гомельскага драматычнага расейскага тэатру, які быў створаны на аснове акторскага курсу народнага артыста СССР Л. М. Леанідава (ГІТІС). У пэрыяд Вялікай Айчыннай вайны — артыст 1-й франтавой канцэртнай беларускай брыгады па абслугоўваньні дзеючай арміі. У 1945—1948 гадах — актор Магілёўскага драматычнага тэатру, куды была пераведзеная трупа Гомельскага тэатру.

З 1949 да 1976 год — актор Дзяржаўнага расейскага драматычнага тэатру Беларускай ССР (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага) (Менск).

Чалец ВКП(б) з 1939 году.

Памёр 25 траўня 1982 году (па іншых крыніцах — у 1981 годзе[2]. Пахаваны на Нова-Волкаўскіх могілках Ленінграду.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 554. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. ^ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 554. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палосін Яўген Максімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 554. — 800 с. — 5 000 ас. — ISBN 985-11-0026-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]