Уладзімер Корш-Саблін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Корш-Саблін
Владимир Владимирович Корш-Саблин.gif
Уладзімер Корш-Саблін
Дата нараджэньня 29 сакавіка 1900
Месца нараджэньня Масква, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 ліпеня 1974
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Расейская імпэрыя, СССР
Занятак кінарэжысэр, актор
Месца працы
Жанры сацрэалізм
Узнагароды
Сталінская прэмія
Народны артыст СССР
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
IMDb ID nm0466691

Уладзімер Уладзімеравіч Корш-Саблін (сапраўднае прозьвішча — Саблін; 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900, Масква, Расейская імпэрыя6 ліпеня 1974, БССР) — савецкі беларускі кінарэжысэр, актор кіно. Адзін з заснавальнікаў беларускага кіно.

Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, Народны артыст БССР і СССР (1969).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Уладзімеравіч Корш-Саблін нарадзіўся 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900 ў Маскве. У 1917 годзе пачаў творчую дзейнасьць як актор тэатру, у кіно зьявіўся ў 1923 годзе. З 1925 году ў беларускім кінэматографе.

Чалец ВКП (б) з 1948 году. У 1945—1960 і 1969—1974 гадох — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 году — старшыня Аргбюро СРК БССР. З 1965 году — першы сакратар СК Беларусі.

Сканаў 6 ліпеня 1974 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках[1].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Корш-Саблін здымаў камэдыі, драмы, біяграфічныя фільмы. Асноўная тэматыка — гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы з характэрнай рамантычнай узьнёсласьцю, эпічнай шырынёй.

Пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод». Сярод іншых карцінаў Корш-Сабліна — «Залатыя агні», «Пяюць жаваранкі», «Канстанцін Заслонаў».

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Корш-Саблин Владимир Владимирович(рас.) Советские актёры. kino-teatr.ru. Праверана 2 красавіка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзве даты. 29 сакавіка // «Звязда». — 29 сакавіка 2011. — № 57 (26921). — С. 8.