Перайсьці да зьместу

Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нарвэгія
ФэдэрацыяНарвэскі хакейны зьвяз
МэнэджарБ’ёрн Матгісруд
ТрэнэрПэтэр Торэсэн
КапітанЁнас Голяс
Найбольш гульняўТомі Якабсэн (135)
Рэйтынг ІІХФ9
Максымум ІІХФ8 (2012)
Мінімум ІІХФ21 (2004)
Колеры              
Форма
Першая гульня
 Чэхаславаччына Мужчынская зборная Чэхаславаччыны па хакеі 7:0 Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі Нарвэгія
(Лёндан, Вялікабрытанія — 17 лютага 1937)
Найбуйнейшая перамога
 Нарвэгія Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі 24:0 Мужчынская зборная Бэльгіі па хакеі Бэльгія
(Сафія, Баўгарыя — 5 сакавіка 1975)

 Нарвэгія Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі 25:1 Мужчынская зборная Кітаю па хакеі Кітай
(Дэбрэцэн, Вугоршчына — 22 красавіка 2005)

Найбуйнейшая параза
 Фінляндыя Мужчынская зборная Фінляндыі па хакеі 20:1 Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі Нарвэгія
(Хямээнліна, Фінляндыя — 12 сакавіка 1947)
Чэмпіянаты сьвету
Удзелаў60 (упершыню ў 1937)
Дасягненьні4 месца (1951)
Алімпійскія гульні
Удзелаў12 (упершыню ў 1952)
Міжнародныя выступы (П—Н—П)
352—634—112

Збо́рная Нарвэгіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвэгіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 10 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвэскі хакейны зьвяз, галоўным трэнэрам зьяўляецца Пэтэр Торэсэн.

Нарвэскі хакейны зьвяз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы чальцом ІІХФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная зьявілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў зьвяза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусьветнай вайны нарвэская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат сьвету ў Лёндан. Першы матч нарвэжцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйную паразу ад зборнай Чэхаславаччыны зь лікам 0:7. Наступная параза ад Швайцарыі зь лікам 2:13 выбіла нарвэжцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце сьвету 1938 году нарвэжцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве сьвету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвэжцы ня здолелі атрымаць перамогу: найлепшым дасягненьнем стала толькі мінімальная параза ад Швэцыі зь лікам 3:4[5].

  1. ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey FederationПраверана 26 траўня 2014 г.
  2. ^ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 39–40.
  3. ^ Norway. International Ice Hockey Federation.
  4. ^ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 59–62.
  5. ^ Langholm Dag Norsk ishockey gjennom 50 år. — 1984. — P. 71—72.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]