Макс Танэта
Макс Танэта | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 лістапада 1974 (49 гадоў) Трыест, Італія | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1990—1992 1992—1997 1993—1994 1994—1995 1997—1999 1999 2000 2000—2004 2004—2006 2006—2010 |
Сан-Джаваньні Рэджана → Фано → Равэнна Эмпалі Мілян Балёньня Леччэ Сампдорыя Рома |
13 (1) 28 (2) 30 (2) 38 (0) 61 (4) 0 (0) 12 (0) 131 (2) 66 (8) 84 (1) |
Зборныя | ||
2007 | Італія | 1 (0) |
Макс Танэта (па-італьянску: Max Tonetto; нарадзіўся 18 лістапада 1974 году; Трыест, Італія) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст. Выступаў на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў Макс кар’еру на рэгіянальным узроўні. У 1997 годзе кар’ера гульца прыйшла да зруху, калі ён пераехаў у клюб «Эмпалі», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. Гульцом зацікавіўся «Мілян», аднак у складзе «расанэры» Танэта не згуляў ніводнага матчу й праз «Балёньню» адправіўся ў «Леччэ», дзе стаў капітанам каманды ў 2003 годзе.
З 2004 па 2006 гады гулец карыстаўся вялікім посьпехам у Сэрыі А, абараняючы колеры «Сампдорыі», дзе ён дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах у Кубку УЭФА. Пасьля заканчэньня кантракту з «Сампдорыяй» Макс падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай».
У сваім першым сэзоне за «Рому» Танэта паказаў добрыя характарыстыкі, як левага абаронцы. Хоць яму ўжо было за трыццаць, гулец яшчэ, нягледзячы на траўмы, быў у стане гуляць на высокім узроўні. Ягоны кантракт з клюбам скончыўся 30 чэрвеня 2010 году, пасьля чаго Танэта скончыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]28 сакавіка 2007 году Танэта ўпершыню быў выкліканы ў зборную Італіі на матч супраць зборнай Шатляндыі, але на пляцоўку ў той гульні ня выйшаў, аднак ужо 2 чэрвеня таго ж году адгуляў свой першы матч у складзе зборнай супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рома
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2007