Макс Танэта
| Макс Танэта | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 лістапада 1974[1][2] (51 год) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | задні абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1990—1992 | Сан-Джаваньні[d] | 13 (1) |
| 1992—1997 | Рэджана[d] | 28 (2) |
| 1993—1994 | → Фана[d] | 30 (2) |
| 1994—1995 | → Равэнна[d] | 38 (0) |
| 1997—1999 | Эмпалі | 61 (4) |
| 1999 | Мілян | 1 (0) |
| 2000—2004 | Леччэ | 131 (2) |
| 2000 | → Балёньня | 17 (0) |
| 2004—2006 | Сампдорыя | 66 (8) |
| 2006—2010 | Рома | 84 (1) |
| Зборныя | ||
| 2007 | Італія | 1 (0) |
Макс Танэта (па-італьянску: Max Tonetto; нар. 18 лістапада 1974 году; Трыест, Італія) — былы італьянскі прафэсійны футбаліст. Выступаў на пазыцыі абаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў Макс кар’еру на рэгіянальным узроўні. У 1997 годзе кар’ера гульца прыйшла да зруху, калі ён пераехаў у клюб «Эмпалі», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. Гульцом зацікавіўся «Мілян», аднак у складзе «расанэры» Танэта не згуляў ніводнага матчу й праз «Балёньню» адправіўся ў «Леччэ», дзе стаў капітанам каманды ў 2003 годзе.
З 2004 па 2006 гады гулец карыстаўся вялікім посьпехам у Сэрыі А, абараняючы колеры «Сампдорыі», дзе ён дэбютаваў на міжнародных спаборніцтвах у Кубку УЭФА. Пасьля заканчэньня кантракту з «Сампдорыяй» Макс падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай».
У сваім першым сэзоне за «Рому» Танэта паказаў добрыя характарыстыкі, як левага абаронцы. Хоць яму ўжо было за трыццаць, гулец яшчэ, нягледзячы на траўмы, быў у стане гуляць на высокім узроўні. Ягоны кантракт з клюбам скончыўся 30 чэрвеня 2010 году, пасьля чаго Танэта скончыў кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 сакавіка 2007 году Танэта ўпершыню быў выкліканы ў зборную Італіі на матч супраць зборнай Шатляндыі, але на пляцоўку ў той гульні ня выйшаў, аднак ужо 2 чэрвеня таго ж году адгуляў свой першы матч у складзе зборнай супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рома
- Уладальнік Кубка Італіі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2007
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Max Tonetto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MAX TONETTO // Argentine Soccer Database (гішп.)