Лацінская Амэрыка
Выгляд
Лаці́нская Амэ́рыка — агульная назва Паўднёвай і Цэнтральнай Амэрыкі. Гэта назва мае гістарычную падставу — яна азначае частку амэрыканскіх кантынэнтаў калянізаванага амаль цалкам дзьвюма краінамі, якія знаходзяцца на Ібэрыйскім паўвостраве — Гішпаніяй і Партугаліяй. Таму ва ўсіх лацінаамэрыканскіх краінах існуюць падобныя грамадзкія, гаспадарчыя, культурныя (аднолькавая дзяржаўная мова — гішпанская — за выключэньнем Бразыліі, дзе дзяржаўнай мовай зьяўляецца партугальская) структуры. Гэтым яны значна розьняцца ад астатняй часткі Амэрыкі.
Лацінская Амэрыка займае каля 21 млн км², з насельніцтвам 549 млн чалавек (2006).
Краіны якія складаюць Лацінскую Амэрыку:
- Аргентына
- Балівія
- Бразылія
- Бэліз
- Вэнэсуэла
- Гандурас
- Гватэмала
- Дамініканская Рэспубліка
- Калюмбія
- Коста-Рыка
- Куба
- Мэксыка
- Нікарагуа
- Панама
- Парагвай
- Пуэрта-Рыка
- Пэру
- Сальвадор
- Уругвай
- Чылі
- Эквадор